Без снега, но с задором. Как в агрогородке Воронча прошли зимние забавы
А калі нельга сабе падняць настрой пры дапамозе прыгажосці навокал, мы створым яе самі! Унутры сябе.
У сераду, калі каталіцкія вернікі адначалі Каляды, у Варанчанскім сельскім клубе таксама было цёпла і ўтульна. Традыцыйныя зімовыя забавы, якія сёлета прыйшлося ладзіць у памяшканні, прынеслі малечы шмат яскравых і незабыўных эмоцый, піша газета "Полымя".

Работнікі культуры зладзілі для дзетак цікавую забаўляльную праграму, падчас якой можна было даведацца пра традыцыйныя беларускія стравы, якія раней гатаваліся напярэдадні святаў, пра беларускія абрады і нават варажбу. Карысным момантам стала віктарына, якую правяла бібліятэкар Варанчанскай сельскай бібліятэкі Ліна Буячынская. Так, напрыклад, дзеці даведаліся, дзе ў першыню з’явіліся шкляныя цацкі і ў якой краіне ўвогуле не ведаюць пра снегавікоў.


Не абмінулі мерапрыемства і майстры з раённага Дома рамёстваў, якія прапанавалі набыць у іх сімвал будучага года – прыгожага глінянага пацучка.





Пасля тэатралізаванага прадстаўлення ўсіх чакалі гульні, конкурсы і, вядома, падарункі, якія зрабілі любімае свята яшчэ больш доўгачаканым.
