Піражкі з грыбамі і кіслай капустай па-адэльску: смачны перакус і ў хаце, і на рабоце

Піражкі з грыбамі і кіслай капустай па-адэльску: смачны перакус і ў хаце, і на рабоце

Выключна з натуральнымі інгрыдыентамі.

Піражкі – ежа асаблівая. Прыгатавалі адразу шмат і на пару дзён можна забыцца, што прапанаваць хатнім у якасці перакусу. Праўда, калі зрабіць іх па адэльскім рэцэпце, а піражкі па ім атрымліваюцца асабліва смачнымі,наўрад ці давядзецца разлічваць, што хопіць іх на пару дзён. Выраз “расхапалі як гарачыя піражкі” дакладна пра іх.

Цікава? Тады вось рэцэпт адэльскіх піражкоў з грыбамі і капустай. Як заўсёды, просты, выключна з натуральнымі інгрыдыентамі.

b1a53a1783.jpg

Для цеста нам спатрэбяцца: 2 кг мукі, 120 грам сметанковага масла, 2 жаўткі, 2 ст. лыжкі смятаны, соль.
Для фаршу: грыбы, капуста кіслая, соль, перац.

Замясіць цеста з мукі, масла, смятаны, жаўткоў, солі. Раскатаць яго, выразаць кругі дыяметрам прыкладна 10 сантыметраў.

Грыбы адварыць, прапусціць праз мясарубку, злучыць з падсмажанай капустай. Дадаць соль, перац і ўсё добра вымяшаць.

Чайнай лыжкай пакласці начынку на сярэдзіну кружочка цеста, сфармаваць паўмесяц і злучыць краі. Выкласці на бляху і выпякаць піражкі ў духоўцы да румянай скарыначкі.

Есці іх можна і цёплымі, і халоднымі. Смачна есці!

Редакция газеты «Гродненская правда»