Рэцэпт для тых, хто жыцце не прадстаўляе без бульбы. Прапануем прыгатаваць пызы па-адэльску

Рэцэпт для тых, хто жыцце не прадстаўляе без бульбы. Прапануем прыгатаваць пызы па-адэльску

Зразы, пызы, цэпеліны… У гэтай стравы з бульбы ёсць розныя назвы.

На Гродзеншчыне, ў Адэльску, яе ведаюць як пызы і гатуюць здаўна. Напэўна, у кожнай гаспадыні ёсць любімы рэцэпт гэтага блюда. Сёння прапануем прыгатаваць іх па-адэльску, так як стагоддзі таму назад.

Нам спатрэбяцца:

2 кг бульбы,
цыбуліна,
2 яйкі,
2 сталовыя лыжкі мукі,
0,5 кг мяснога фаршу,
перац і соль.

изображение_viber_2020-01-04_17-32-15.jpg

Перш пачышчаную бульбу трэба нацерці на дробнай тарцы. Затым адціснуць сок. Зрабіць гэта можна праз складзеную ў некалькі столак марлю. Павінна атрымацца амаль сухая шчыльная маса. У яе дадаем нацёртую цыбуліну, яйкі, муку. Солім і перчым.

Фарш робім на свой густ. З цыбуляй, часныком, зелянінай. Яго таксама солім і перчым.

Бярэм невялікі кавалак бульбяной масы і размінаем у далонях. У сярэдзіну кладзем фарш і злучаем бульбяныя краі, каб фарш поўнасцю апынуўся унутры. Можна пакатаць у руках, каб атрымалася пыза ў форме шара. Так і гатуем.

Варыць іх трэба ў вялікай колькасці вады. І абавязкова апускаць у кіпячую падсоленую ваду, каб нашы пызы не разваліліся. Праз 30 хвілін яны будуць гатовыя.

Падаваць пызы можна са смятанай. А яшчэ – са шкваркамі і цыбуляй.

Смачна есці!
Редакция газеты «Гродненская правда»