Шануем мову разам. У гродзенскай школе адзначылі Дзень роднай мовы і напісалі дыктоўку

Шануем мову разам. У гродзенскай школе адзначылі Дзень роднай мовы і напісалі дыктоўку

З нагоды свята ў школе №26 гарадскі камітэт “БРСМ” ініцыіраваў акцыю па напісанню асаблівай дыктоўкі.

21 лютага ў Беларусі святкавалі Дзень роднай мовы. З нагоды гэтага свята ў школе №26 Гродзенскі гарадскі камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” ініцыіраваў акцыю па напісанню асаблівай дыктоўкі. Магчымасць далучыцца да роднага слова праз агульнанацыянальную дыктоўку атрымалі настаўнікі, вучні, бацькі і госці. Прысутныя былі аб’яднаныя адзінай мэтай – разам з мовай адчуць пачуццё годнасці і духоўнай згуртаванасці, што вельмі важна ў Год народнага адзінства.

IMG_20210220_124830_597.jpgIMG_20210220_125024_624.jpgIMG_20210220_124850_347.jpg

Напісаць беларускі тэкст прыехалі таксама старшыня камісіі па гераічна-патрыятычным выхаванні моладзі савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна Гродна Ірына Галайда і першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта Пётр Касіцкі.

IMG_20210220_125012_367.jpg

У знак павагі і прызнання ўдзельнікі акцыі абмяняліся чырвонымі сардэчкамі. Па выніках дыктоўкі выдатнікі атрымалі ў падарунак ад першага сакратара Гродзенскага гарадскога камітэта Пятра Касіцкага фотаальбом “Па Нёману, Віліі, Шчары…”.

IMG-1626f22609fbac7860c60ddf39e21a21-V.jpgIMG-ac6febbf48d7d12c184da399f6e270bd-V.jpgIMG-fffc758310e3ddf3786594f8ef773708-V.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»