«Сямейная ВЕЛАпрафілактыка». У Астравецкім раёне прайшла акцыя да Сусветнага Дня без аўтамабіля

«Сямейная ВЕЛАпрафілактыка». У Астравецкім раёне прайшла акцыя да Сусветнага Дня без аўтамабіля

У цікавым і карысным мерапрыемстве ўдзельнічалі 9 сем’яў-каманд.

Арыгінальна ўпрыгожаныя веласіпеды, цікавыя выпрабаванні, вынікі і ўзнагароджванне пераможцаў фотаконкурсу #велацтдім і многае іншае – раённая акцыя да Сусветнага Дня без аўтамабіля «Сямейная ВЕЛАпрафілактыка», арганізаваная пры цэтры творчасці дзяцей і моладзі прайшла весела і хутка, піша "Астравецкая праўда".

06.jpg
03.jpg

У цікавым і карысным мерапрыемстве ўдзельнічалі 9 сем’яў-каманд: Гегеня – «Фанцікі», Барысевіч – «Флікеры», Тарашкевіч – «Светлафор», Максімавых – «Зебра», Байдун – «Дзіна на калёсах», Затрымайлавых – «Прастаквашына», Філіпчык – «Спартсмены», Алёхна – «Маракі» і Лета – «Адзінарожкі». Яны прадэманстравалі крэатыўнасць падчас прадстаўлення каманды і пры афармленні веласіпедаў, веданне правілаў дарожнага руху ў віктарыне, хуткасць і спрытнасць у фігурным ваджэнні веласіпедаў і мастацкія здольнасці ў конкурсе плакатаў «22 верасня – дзень без аўтамабіля». А пасля ўдзельнікаў чакалі цёплая гарбата і салодкія прысмакі.

09.jpg
07.jpg

Пераможцай «Сямейнай ВЕЛАпрафілактыкі» сталі «Адзінарожкі» – Лета. Другое месца падзялілі «Флікеры» – Барысевічы і «Светлафор» – Тарашкевіч. Яны атрымалі падарункі ад раённых арганізацыі «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», райкама ГА БРСМ і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Астатнім камандам таксама ўручылі сувеніры ад арганізатараў мерапрыемства.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»