Вялікая кніга з сала, "кілбасы-скруткі" і парася на ражне. Смачна есці на гастрафэсце ў Слоніме

Вялікая кніга з сала, "кілбасы-скруткі" і парася на ражне. Смачна есці на гастрафэсце ў Слоніме

Самае цікавае, што арганізатары сумясцілі несумяшчальнае – кулінарыю і літаратуру.

Гандлёвая пляцоўка “Гастрафэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі” надзвычай ажыўленая. І жыхары Слоніма, і госці сталіцы Дня беларускага пісьменства з задавальненнем прыйшлі сюды, дзе прадпрыемствы Гродзеншчыны разгарнулі свае “смачныя” выстаўкі. І кожны не перастае здзіўляць палётам гастранамічнай фантазіі.

gastrofest2_big.JPGgastrofest3_big.JPGgastrofest4_big.JPG

Самае цікавае, што арганізатары сумясцілі несумяшчальнае – кулінарыю і літаратуру. Мала таго, што з Ваўкавыска прывезлі вялікую кнігу з… сала, дык кожны павільён выбраў стравы з твораў беларускіх класікаў і мае намер гандляваць імі ажно да самага вечара. Так, Гродзенскі мясакамбінат прапануе “кілбасы-скруткі, як падковы”, а яшчэ кумпякі, грудзінку, шынку… Дарэчы, назвы ўсіх гэтых прысмакаў можна знайсці ў векапомнай паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.

gastrofest5_big.JPGgastrofest6_big.JPGgastrofest7_big.JPG

А вось суровыя рыцары і сярэднявечны люд на падворку, дзе гатуюць брутальныя стравы паводле твора Леаніда Дыйнэкі “Меч князя Вячкі”: парася на ражне зажарыстае, духмянае.

gastrofest8_big.JPG

Не менш апетытныя вырабы і ў майстроў гастранамічнай справы з агракамбіната “Скідзельскі”. Гэта дэлікатэсы з паэмы “Тарас на Парнасе”. Дарэчы, тут з вамі з задавальненнем падзеляцца рэцэптамі.

А які ж гастрафэст без знакамітых дранікаў ды адмысловых клёцак? Не ўтрымаліся – пакаштавалі! Кухары прадпрыемства ТАА “ДзівітЕўра” па-майстэрску прыгатавалі гэту класічную для беларусаў страву. А яшчэ тут на гіганцкай талерцы класічны бігас, які нібыта зышоў са старонак твора Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Здаецца, хопіць усім.

gastrofest9_big.JPGgastrofest10_big.JPG

Ну, а хто хоча, так бы мовіць, пікантнасці? Тады вам да павільёна УКП ТЦ “Патсдам” з Ліды.

–Нам вельмі падабаецца разнастайнасць прапанаваных страў, – зазначаюць маладыя людзі, якія занялі ўтульныя столікі і ўплятаюць апетытны шашлык. – Зручна, што ўся вуліца Чырвонаармейская ператварылася ў вялікае імправізаванае кафэ.

gastrofest12_big.JPGgastrofest13_big.JPG

Шчыра кажучы, зусім не хочацца пакідаць самую апетытную пляцоўку свята, але ж не хлебам адзіным… Вунь якімі фарбамі, гукамі, яркімі постацямі напоўнены слонімскія вуліцы! Свята набірае абароты. 

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Бебеш_big.JPG
Аляксандр БЕБЕШ, жыхар Слоніма:

– Прыйшоў на фестываль з сям’ёй. Усім вельмі падабаецца свята. Малодшы сын Багдан проста ў захапленні ад магчымасці столькі ўбачыць і паспрабаваць. А жонка, як водзіцца, цікавіцца рэцэптамі старажытных беларускіх страў. Дзень беларускага пісьменства, ў першую чаргу, свята духоўнасці. Праўда, цудоўна, што ёсць дзе зрабіць прывал і падмацаваць сілы. І месца гэтае – гастрафэст.



Хвядзюк_big.jpg
Ганна ХВЯДЗЮК, старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў:

– Мы самі ў 2015 годзе прымалі ў Шчучыне Дзень беларускага пісьменства, і сёння вельмі рады за Слонім – прыгожы, адноўлены, мнагалюдны. Усё расквечана ўсмешкамі – людзям падабаецца. А гастрафэст, безумоўна, яркая старонка ў фестывальнай праграме.



Щалканогава_big.jpg
Наталля ШЧАЛКАНОГАВА, жыхарка Ліды:

– З улікам таго, што я люблю смачна паесці , то ад гастрафэсту проста ў захапленні. Няхай будзе болей такіх святаў! Цудоўныя стравы, цудоўная прадукцыя нашых прадпрыемстваў – экалагічная, натуральная, апетытная… А як прыгожа падаюць яе вытворцы! Нерэальна ўтрымацца і прайсці міма.



Тарасаў_big.jpg
Валерый ТАРАСАЎ, намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў:

– Слонім быў і ёсць культурнай сталіцай, дзе развіта мастацтва, тэатральная творчасць, дзе гісторыяй дыхае ўсё наваколле. Адчуваецца высокі арганізацыйны ўзровень мерапрыемства, а адсюль і добрыя ўражанні, пазітыўныя эмоцыі. Што тычыцца гастра-фэсту, як і свята ў цэлым, то гэта да ўсяго яшчэ і добрыэканамічны імпульс. Прадпрыемствы прэзентуюць сваю прадукцыю, паказваюць, як яе можна выкарыстаць. Такія традыцыі надзвычай папулярныя і ў нашым горадзе. Прыязджайце да нас на 1000-годдзе Брэста. Не пашкадуеце, як не шкадую я, што сёння тут – у старажытным і адначасова маладым Слоніме.

Редакция газеты «Гродненская правда»