Жыхар Ліды зрабіў у бацькоўскай хаце тэматычны куток: там муляжы шабляў, мячоў, рыцарскія даспехі і іншыя рэчы мінуўшчыны

Жыхар Ліды зрабіў у бацькоўскай хаце тэматычны куток: там муляжы шабляў, мячоў, рыцарскія даспехі і іншыя рэчы мінуўшчыны

Для Уладзіміра Ступновіча Ліда – родны горад.

Тут ён нарадзіўся, вырас, выгадаваў дачку, расказвае lidanews.by. І хаця зараз лідчанін жыве са сваёй сям'ёй у добраўпарадкаванай кватэры ў мікрараёне Індустрыяльны, не зарастае сцяжынка і да бацькоўскай хаты, што па вуліцы Калініна, 34. 

Сцены роднага дома нібыта даюць падтрымку ў жыцці, тут заўсёды адчуваеш сябе утульна. «Радавое гняздо» Уладзімір Рышардавіч наведвае амаль кожны дзень. Лета праводзіць на малой радзіме і яго сястра Святлана, якая больш за дваццаць гадоў таму пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў абласны цэнтр.

2й.jpg
Калі ж выдаецца вольная хвілінка, Уладзімір Ступновіч, якому днямі споўнілася 60 гадоў, з задавальненнем што-небудзь майструе. Не так даўно з яго лёгкай рукі на брамцы з'явілася ўпрыгажэнне – герб горада Ліды. Ідэю гаспадар хаты пераняў у жыхароў вуліцы Свярдлова, ды рэалізаваў яе трохі па-свойму. Цяпер мужчына працуе над флюгерам, які ў хуткім часе з'явіцца на даху. У бліжэйшыя планы таксама ўваходзяць добраўпарадкаванне двара і рамонт унутры дома.

Лепш за Ліду горада няма, – упэўнены лідчанін. – Не аднойчы заўважаў: як бы добра ні было ў гасцях, а дома ўсё роўна лепей. Бо менавіта тут, у месцы, дзе ты нарадзіўся, вырас, твае карані. Напэўна, таму любоў да малой радзімы кожны чалавек нясе ў сваім сэрцы праз усё жыццё, як бы далёка яму ні было наканавана лёсам паехаць з роднай старонкі. Станоўчыя перамены, тое, што Ліда прыгажэе з года ў год, толькі радуюць. Але трэба памятаць і пра тое, што парадак і чысціня ў нашым горадзе залежаць ад кожнага, хто тут жыве.

А яшчэ Уладзімір Рышардавіч цікавіцца даўніной, гісторыяй роднага краю. Асабліва вабіць лідчаніна сярэднявечча. З вялікім задавальненнем мужчына наведвае рыцарскія баі, што праводзяцца ў Лідскім замку, глядзіць гістарычныя фільмы. А каб наблізіць да сябе поўную рамантызму эпоху рыцарства, лідчанін нават стварыў для душы тэматычны куток. Муляжы шабляў, мячоў, рыцарскія даспехі і іншыя рэчы мінуўшчыны, многія з якіх зроблены самім гаспадаром, займаюць пачэснае месца ў хатняй экспазіцыі.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»