1000 удзельнікаў. Купалаўскую дыктоўку ўпершыню напішуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

1000 удзельнікаў. Купалаўскую дыктоўку ўпершыню напішуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Мерапрыемства стане першым у марафоне, прымеркаваным да Дня нараджэння ўніверсітэта, і сімвалічна пройдзе 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы.

Каля тысячы студэнтаў і выкладчыкаў чатырнаццацці факультэтаў адначасова напішуць Купалаўскую дыктоўку. Тэкст і яго назва неразрыўна звязаныя з Годам малой радзімы і асобай Янкі Купалы, імем якога названы ўніверсітэт. Што гэта будзе – пакуль сакрэт. 

Тэкст дыктоўкі агучаць выкладчыкі філалагічнага факультэта. Адразу пасля напісання ўдзельнікі змогуць праверыць сябе.

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ