Прафесар- прафесіянал

Прафесар- прафесіянал

21 студзеня 2010 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў высокія дзяржаўныя ўзнагароды тром прафесарам Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы

     21 студзеня 2010 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў высокія дзяржаўныя ўзнагароды тром прафесарам Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
    Валерый Чарапіца, Віктар Таранцей і Мікалай Сільчанка адзначаны за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнай і культурнай спадчыны беларускага народа.
    
    Загадчык кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Валерый Чарапіца ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Валерый Мікалаевіч вядомы ў Беларусі не толькі як аўтарытэтны гісторык, аўтар каля 500 навуковых прац, але і грамадскі дзеяч. Ён з’яўляецца членам праўлення Беларускага Славянскага камітэта і Рэспубліканскага цэнтра асветы імя Ефрасінні Полацкай, членам праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі «Саюзная грамадская палата».
    
    Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны дэкан педагагічнага факультэта ГрДУ Віктар Таранцей. Віктар Пятровіч з’яўляецца сааўтарам дзяржаўнага стандарта па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, прымаў удзел у стварэнні канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
    
    Загадчык кафедры тэорыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Мікалай Сільчанка – заснавальнік і кіраўнік навукова-педагагічнай школы па фундаментальных праблемах агульнай тэорыі дзяржавы і права, прыкладных прававых даследаваннях. Мікалай Уладзіміравіч узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
    
Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ