Смак беларускіх прысмакаў, падарожжа ў гісторыю края і святочнае пасвячэнне ў "беларускамоўную сям'ю". У сярэдняй школе №32 восеньскія канікулы пачаліся з этнасвята

Ужо на працягу пяці гадоў адзін з набраных першых класаў тут з беларускай мовай навучання. Акрамя знаёмства з усімі тонкасцямі мовы на адпаведным прадмеце, па-беларуску яны займаюцца, напрыклад, на ўроках матэматыкі, размаўляюць на класных гадзінах і факультатывах.

 Маленькія беларусы ездзяць да нас практычна з усяго горада і займаюцца ў так званых кампактных класах. Цяперашніх першакласнікаў, напрыклад, усяго дзесяць чалавек, – кажа дырэктар школы Жанэта Шывілька. – Навучанне на беларускай мове для нашай школы не навіна – больш за 15 гадоў, пачынаючы з 1991 года, яна была цалкам беларускамоўнай. З часам перайшлі да рускай мовы навучання, але сёння адраджаем былыя традыцыі. І як раз адной са школьных традыцый з'яўляецца правядзенне ў канцы першай чвэрці святочнага мерапрыемства “Зямля пад белымі крыламі”.

4.jpg

Прычым традыцыя гэтая аб'ядноўвае не толькі вучняў і педагогаў, але і бацькоў навучэнцаў. Бо менавіта з іх дапамогай на нейкі час школа ператварылася ў сапраўдны куток беларускай культуры ва ўсіх праявах – падчас свята ў фае школы былі наладжаны розныя выставы. “Скарбніца роднага слова” пазнаёміла з навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры, дзе побач з творамі знакамітых пісьменнікаў знайшлі месца і вучнёўскія сачыненні пра родную мову.

DSCN3821.JPG

Аматары беларускага слова змаглі праверыць сябе ў веданні беларускіх прыказак, прымавак, фразеалагізмаў, прачытаць радкі з вершаў любімых аўтараў. Прыцягнула ўвагу гасцей і выстава адзення “Беларускі стыль”, на якой вучні пазнаёміліся з гістрыяй стварэння беларускага касцюма. Вялікай увагай карысталася таксама “Беларуская хатка” з элементамі побыту беларусаў.

DSCN3839.JPG
DSCN3798.JPG
DSCN3809.JPG

Не маглі абысці увагай, безумоўна, непаўторнасць і самабытнасць беларускіх страў. Вучні 5 класаў разам з бацькамі арганізавалі выставу-продаж беларускіх прысмакаў. 

DSCN3827.JPG
DSCN3789.JPG
DSCN3771.JPG

Падчас святочнага канцэрта “Мова родная – мова модная” у зале гучалі беларускія вершы і песні, а сапраўднай кульмінацыяй свята стала цырымонія пасвячэння вучняў у "беларускамоўную сям'ю". З урачыстасцю павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама  выказала словы ўдзячнасці маленькім беларусам за любоў да роднай мовы і падаравала дзецям кнігі дацэнт кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Хлусевіч. Вучні жа класаў з беларускай мовай навучання ў сваю чаргу з гонарам далі абяцанне захоўваць і шанаваць родную мову.

СТОИТ ПОЧИТАТЬ