Каля тысячы студэнтаў і выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню напісалі "Купалаўскую дыктоўку"

"Купалаўкая дыктоўка" адбылася ва ўніверсітэце 21 лютага – у Міжнародны Дзень роднай мовы і прысвечана да 79-годдзя ўніверсітэта.

12096_93.jpg

У гэты дзень студэнты-купалаўцы разам з выкладчыкамі і супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта змаглі напісаць адмысловы дыктант і праверыць сваё веданне беларускай мовы.

12096_1-b2d54278b2.jpg
DSC_6053-ff6a0b5478.jpg

Дыктоўка распачалася адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта з відэазвароту рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка.

– У гэты дзень я хачу прапанаваць закласці новую традыцыю і напісаць дыктоўку на нашай роднай, мілагучнай, старажытнай, гасціннай, патрыятычнай, незалежнай беларускай мове, – сардэчна запрасіла ўсіх купалаўцаў Ірына Кітурка. – Я жадаю, каб вы неслі яе ў сваім сэрцы кожны дзень!

12096_6-0f06bbc35f.jpg
12096_91-e99013782b.jpg

Тэкст дыктоўкі прысвечаны ў першую чаргу Янку Купалу, імя якога носіць наш універсітэт, Міжнароднаму Дню роднай мовы, а таксама Году малой радзімы.

– Праз родныя словы мы дакрануліся да самага святога, што ёсць у душы кожнага беларуса, а таксама сталі крыху бліжэй адзін да аднаго, – адзначыла дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская і дадала: Спадзяёмся, што правядзенне гэтага мерапрыемства стане добрай традыцыяй не толькі для супрацоўнікаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта, але і для гараджан.

12096_94-baeb45743a.jpg
12096_97-ce7cd35280.jpg
DSC_6031-a2679ee439.jpg
DSC_6082-1ee02a9114.jpg

Загадчыца кафедры беларускай філалогіі Алена Садоўская павіншала ўсіх са святам і запрасіла ўдзельнікаў акунуцца ў чароўны свет беларускай мовы. Трэба адзначыць, што і на іншых факультэтах тэкст дыктоўкі чыталі выкладчыкі філалагічнага факультэта. Пасля дыктоўкі купалаўцы змаглі самастойна праверыць свой тэкст. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў сімвалічны памятны падарунак, а таксама бланк з напісаным тэкстам.

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ