Крок да мастацтва, або Аб чым распавядаў прыхільнікам сваёй творчасці вядомы смаргонскі скульптар?

Крок да мастацтва, або Аб чым распавядаў прыхільнікам сваёй творчасці вядомы смаргонскі скульптар?

Нядаўна навучэнцам і педагогам Сінькоўскага яслей-сада-сярэдняй школы пашчасціла вітаць у сябе вядомага на Смаргоншчыне  скульптара, члена Беларускага Саюза мастакоў, ганаровага грамадзяніна Смаргоні Уладзіміра Церабуна. Сустрэча са знакамітым земляком адбылася на чарговым паседжанні “Школы Актыўнага Грамадзяніна”.

Захапіць цікаўных слухачоў аўтару “Мядзведжай Акадэміі”, мемарыяльнага комплексу памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны ў Смаргоні, знакамітага  мемарыялу “Дальва” на Лагойшчыне і шматлікіх скульптурных твораў удалося адразу ж. Шчыра і пранікнёна ён расказваў прысутным аб сваім жыцці і насычанай творчай дзейнасці:

–  Каб урэшце рэшт атрымать штосьці дзейснае, чалавеку трэба много працаваць. Мне і самому даводзілася прыкладаць нямала высілкаў. Бывала, затрачваў каля 14 гадзін у дзень, але вынік таго варты. Сёння мемарыяльны комлекс “Дальва”, што на Лагойшчыне, застаецца маёй ўлюбёнай работай.

DSC_0068.JPG

  У ходзе сустрэчы навучэнцаў цікавілі многія жыццёвыя аспекты скульптара, і Уладзімір Церабун намагаўся адказаць на кожнае пытанне. Ішла на сустрэчы і гутарка аб тым, як нараджаюцца яго манументальныя работы. Паказаў вядомы беларускі мастак эскізы, альбом, а таксама выдадзеную ў 2015 годзе кнігу “На хвалях часу”, прысвечаную яго лёсу і дзейнасці. Дарэчы, аўтарам працы выступіў ён сам.  
Па словах мастака, кніга змяшчае багаты ілюстрацыйны матэрыял, таму лёгка можа быць выкарыстана на ўроках гісторыі і літаратуры. Падзяліўся госць і некаторымі сакрэтамі сваёй паспяховасці, падкрэсліўшы, што за любым поспехам стаіць вялікая праца.

Як кажуць, таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Пацверджанне гэтых слоў усе прысутныя знашлі адразу, як толькі Уладзімір Церабун узяў у рукі гітару. Раманс у выкананні госця  стаў меладычнай кульмінацыяй сустрэчы і прыкладам непамернага таленту мастака. Уражаныя аповедам суразмоўцы навучэнцы ў якасці падарунка паабяцалі напісаць сачыненні-водгукі і вершы-прысвячэнні знакамітаму земляку.

На развітанне Уладзімір Церабун перадаў установе адукацыі экзэмляр кнігі “На хвалях часу” і новы экспанат-гравюру “Мядзведжая акадэмія”, якая абавязкова зойме сваё пачэснае месца ў гісторыка-краязнаўчым музеі школы.

DSC_0098.JPG