Ніткі для добрай бульбы, салома для багатай садавіны. З павер’ямі Калядаў знаёміліся выхаванцы ясляў-сада №110 у Гродне
Ва ўстанове адукацыі “Яслі-сад № 110 г.Гродна” адбылося адно з самых таямнічых і вясёлых свят – Каляды. Выхаванцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў фальклорным свяце “Калядныя цуды”.
У музычнай зале гасцей сустракалі гаспадар з гаспадыняй. Гаспадыня прыбрала ў хаце і прынялася звіваць ніткі ў клубочкі. Гэта першае павер’е, якое абяцае гаспадарам добры ўраджай бульбы. Гаспадар расказаў выхаванцам аб іншых павер’ях на час каляд: сад абвязаць невымашчанай саломай – да добрага ўраджаю садавіны, галінкі дуба ўтыкаць у вокны на шчодрую куццю – да моцнай і здаровай, як дуб, гаспадаркі. Гаспадар пачаставаў куццёй мароз, каб не замерзлі палеткі.
Больш за ўсё маленькіх гледачоў уразіла, што на свята ўсцілалі стол сенам, а затым засцілалі яго абрусам. Выцягнуўшы з-пад абруса саломіну, прадказвалі, якім будзе год. Калі саломіна доўгая і прамая – год чакаецца добры!


Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Больш за ўсё маленькіх гледачоў уразіла, што на свята ўсцілалі стол сенам, а затым засцілалі яго абрусам. Выцягнуўшы з-пад абруса саломіну, прадказвалі, якім будзе год. Калі саломіна доўгая і прамая – год чакаецца добры!
– Каляды – даўняе народнае свята нашых продкаў. Калядныя святы прыносілі радасць у кожную хату, іх чакалі, да іх рыхтаваліся. І мы вырашылі паказаць гэта дзецям, – расказала намеснік загадчыка ясляў-сада №110 г. Гродна па асноўнай дзейнасцi Святлана Матусевіч. – Фальклорныя святы, якія адзначаюцца ў дзіцячым садку, спрыяюць далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры, знаёмяць выхаванцаў з беларускай культурай, бытам, традыцыямі. Таму акрамя павер’яў мы падрыхтавалі традацыйны святочны абрад – каляды. Да нас завіталі калядоўшчыкі Цыган з Цыганкай, Мядзведзь з Казою і запрасілі выхаванцаў у карагод.
Разам з Казою дзеці закружыліся ў беларускім народным танцы “Дранікі”. З Мядзведзем выхаванцы пагулялі ў беларускую народную гульню “Лапці”. Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі пачастункі.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
