Падрыхтоўка сумесных выданняў і студэнцкія абмены У ГрДУ імя Янкі Купалы падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве з Інстытутам гісторыі НАН

Падрыхтоўка сумесных выданняў і студэнцкія абмены У ГрДУ імя Янкі Купалы падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве з Інстытутам гісторыі НАН

Падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве дазволіць падрыхтаваць сумесныя навуковыя выданні па розных перыядах айчыннай гісторыі.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўжо доўгі час падтрымлівае цесныя навуковыя адносіны з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук – вялікая колькаць выпускнікоў ВНУ працуе ў галіне развіцця айчыннай гістарычнай навукі, у тым ліку на базе НАН. Дагавор, як лічыць кіраўніцтва дзвюх устаноў, умацуе навуковы і творчы саюз, дазволіць пашырыць межы плённых зносін.

0W1A4825.JPG0W1A4828.JPG0W1A4834.JPG0W1A4845.JPG0W1A4857.JPG

– Мы ўжо шмат год супрацоўнічаем з ГрДУ імя Янкі Купалы ў межах дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў, – расказаў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч. Дагавор аб супрацоўніцтве створыць неабходныя ўмовы для больш шырокіх сумесных даследаванняў. Таксама ён прадугледжвае абмен студэнтамі і выкладчыкамі паміж дзвюма ўстановамі. Гэта вельмі важна, таму што акадэмія мае шмат значных і карысных навуковых распрацовак, і мы зацікаўлены, каб яны выкарыстоўваліся ў практычна-адукацыйнай сферы. Таксама плануецца павялічыць колькасць сумесных навуковых форумаў, дзе будзе магчымасць абменьвацца сур’ёзным даследчым вопытам.

Данилович.JPG

Як адзначыў Вячаслаў Даніловіч, падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве дазволіць падрыхтаваць сумесныя навуковыя выданні па розных перыядах айчыннай гісторыі. Дарэчы, такі вопыт ужо ёсць. ГрДУ імя Янкі Купалы стаў першай рэгіянальнай ВНУ, дзе прэзентавалі новую калектыўную манаграфію, прысвечаную станаўленню беларускай дзяржаўнасці. У напісанні першых двух тамоў выдання прымалі ўдзел шэсць гродзенскіх гісторыкаў, у ліку якіх таксама рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

0W1A4875.JPG0W1A4884.JPG0W1A4887.JPG