Старшакласнікі Гродзеншчыны прымуць удзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў краіне

Старшакласнікі Гродзеншчыны прымуць удзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў краіне

Другі этап рэспубліканскага конкурсу для вучняў 10 і 11 класаў velcom YOUTH пачнецца з самага вялікага ўрока ў краіне. Ужо ў гэтую суботу, 24 лістапада, першы інтэрактыўны майстар-клас «Майстэрства прэзентацыі»  адначасова аб’яднае старшакласнікаў па ўсёй Беларусі. Ён пройдзе ў самай вялікай зале кінатэатра velcom cinema VOKA. Удзел у майстар-класе прымуць больш за 200 старшакласнікаў школ, гімназій і ліцэяў Мінска, а таксама больш за 800 зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу з 236 навучальных устаноў Беларусі.

Самым актыўным удзельнікам праекта ў Гродзенскай вобласці стане гімназія горада Шчучына, дзе зарэгістраваліся 45 вучняў. Менавіта ў гэтай навучальнай установе 24 лістапада будзе арганізаваны «філіял» самага вялікага ўрока ў краіне – у шосты школьны дзень вучні збяруцца, каб паглядзець онлайн-трансляцыю і з дапамогай інтэрактыўных сэрвісаў задаць свае пытанні да спікера воркшопа. А ўсяго з Гродзенскай вобласці ў праекце зарэгістраваліся вучні больш 30 навучальных устаноў.

Тэхнічна самы вялікі ўрок у краіне будзе забяспечаны пры дапамозе прамой трансляцыі майстар-класа праз відэасэрвіс VOKA для зарэгістраваных удзельнікаў праекта.

0001753_960x0_0_0.png

Cацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіць кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk. Вялікая адукацыйная праграма праекта ўключае серыю майстар-класаў па фарміраванні кампетэнцый у школьнікаў у падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацый, аратарскім майстэрстве, майстэрстве лідара. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале будзе весціся на беларускай мове.

Спікерам, які правядзе першы вялікі ўрок, стане Дзмітрый Смірноў – спікінг-коуч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы.

images_cms-image-000030064.jpg

Агульная геаграфія праекта ахоплівае каля 90 населеных пунктаў краіны – ад сталіцы, абласных і раённых цэнтраў да сельскіх школ і школ-інтэрнатаў. Праект velcom YOUTH стаў па-сапраўднаму агульнанацыянальным, дайшоў да самых зацікаўленых і матываваных школьнікаў.

Два наступныя майстар-класы «Майстэрства выступлення» і «Майстэрства лідара» будуць праведзены ў снежні і студзені.

У аснове канцэпцыі праекта velcom YOUTH – выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай старшакласнікі змогуць наведаць онлайн-воркшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі.

4b0c80b586eb0413e9818f52e2d61299.jpg