На канікулах папрацавалі на выдатна. Школьнікі Смаргоншчыны перадалі пасцельную бялізну «Цёпламу дому»

23 камплеты пасцельнай бялізны перадалі прадстаўнікам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання “Цёплы дом” смаргонскія гімназісты, якія працавалі падчас вакацый у вытворчай брыгадзе. Аб гэтым расказвае газета "Светлы шлях".
Па словах галоўнага спецыяліста аддзела дзяржаўнай занятасці Слонімскага райвыканкама Галіны Бойка, у межах праграмы часовай працоўнай занятасці моладзі створаны вытворчыя брыгады ва ўсіх гарадскіх і некаторых сельскіх школах, а таксама ў ліцэі. Усяго часовай занятасцю ахоплены ў раёне 422 навучэнцы.
Популярныеновости
Дырэктар гімназіі Ірына Дурэйка выказала падзяку вучаніцам 8-10 класаў, якія падчас асенніх канікул працавалі ў майстэрнях гімназіі і вельмі якасна навучыліся шыць пад кіраўніцтвам настаўніцы працоўнага навучання Тамары Гісіч. Усяго дзяўчаты пашылі 46 камплектаў пасцельнай бялізны. Частка яе застанецца ў гімназіі для навучэнцаў групы падоўжанага дня.
Дырэктару УТЦСАН Марыне Нікалайчык акрамя бялізны для пастаяльцаў дамоў сумеснага пражывання гімназісты перадалі яшчэ ручнікі, насоўкі, якія таксама спатрэбяцца пажылым людзям.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!