Юныя наведвальнікі бібліятэчнай пляцоўкі ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы вывучалі родны край

Юныя наведвальнікі бібліятэчнай пляцоўкі ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы вывучалі родны край

Мерапрыемства “Горад, у якім я жыву!” прысвечана Году гістарычнай памяці.

На бібліятэчнай інтэрактыўнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы  адбылося краязнаўчае мерапрыемства “Горад, у якім я жыву!”, прысвечанае Году гістарычнай памяці. Бібліятэкары Бераставіцкай райбібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага расказалі юным жыхарам гарпасёлка аб гісторыі яго ўзнікнення, мясцовых славутасцях, значных падзеях у жыцці мястэчка, піша beresta.by.

izobrazhenie_viber_2022-08-05_16-42-35-420.jpg
izobrazhenie_viber_2022-08-05_16-44-15-519.jpg
Адбылося знаёмства юных наведвальнікаў пляцоўкі з турыстычнымі аб’ектамі Бераставіцкага краю, а таксама са знакамітымі людзьмі, якімі ганарыцца наш край. Да слова, гэта Восіп Кавалеўскі, Іван Летка, Мікалай Пацэнка, Святлана Пракопік і іншыя.  Веданне гісторыі і традыцый беларускага народа з’яўляецца найбольш эфектыўным механізмам выхавання грамадзянскасці і патрыятызму. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны. Справіўшыся з усімі заданнямі, дзеці зрабілі заключэнне: кожны павінен ведаць і любіць сваю радзіму! 

izobrazhenie_viber_2022-08-05_16-44-24-258-1.jpg
З мэтай далучэння маладога пакалення да чытання літаратуры краязнаўчага характару, выхавання любові да роднага краю ўдзельнікам мерапрыемства была прапанавана кніжная выстава “Край мой – многоликий!”.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»