З 13 000 удзельнікаў - 15 фіналістаў. У Слоніме юныя таленты змагаліся за званне лепшага чытальніка Беларусі

З 13 000 удзельнікаў - 15 фіналістаў. У Слоніме юныя таленты змагаліся за званне лепшага чытальніка Беларусі

Вечарам у Слонімскім драматычным тэатры адбылося сапраўднае свята мастацтва слова – фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Да гэтай падзеі юныя ўдзельнікі ішлі цэлы год. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэмам малой радзімы і Вялікай Айчыннай вайны. Вясной ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі прайшлі раённыя і абласныя адборачныя этапы конкурсу, у якіх прынялі ўдзел больш за 13 тысяч школьнікаў. А ў ліпені ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся паўфінал конкурсу. І вось сёння вечарам прайшоў заключны, фінальны, этап, у якім прынялі ўдзел 15 фіналістаў у чаторох узроставых катэгорыях. Ацэньвала выступленні юных чытальнікаў аўтарытэтнае журы, узначальваў якое міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Прысутныя ў час выступленняў змаглі адчуць мілагучнасць роднай мовы, пачуць думкі класікаў беларускай літаратуры, перажыць іх творы. Вучаніца сярэдняй школы № 94 горада Мінска Луіза Аль-Катан нават прачытала уласны верш.

IMG_1175.JPG
1C9A4804.JPG1C9A4735.JPG

- Усе вы малайцы, і нам вельмі цяжка было вызначыць лепшых, - гаварыў у заканчэнні конкурсу, звяртаючыся да ўдзельнікаў, адзін з членаў журы, намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай. Цэлы год вы ішлі да фінала конкурсу, чыталі кнігі, шукалі блізкія па духу творы, шчыра пражывалі кожны радок. Жадаю, каб творчасць не пакідала вас і далей.

Усе фіналісты атрымалі дыпломы ад Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі, а таксама падарачныя сертыфікаты на адну змену ў дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым лагеры “Зубраня”, падарункі ад ААТ “Світанак” і салодкія падарункі ад кандытарскіх фабрык “Слодыч” і “Камунарка”.

1C9A4921.JPG1C9A4967.JPG

А вось і імёны пераможцаў конкурсу: Паліна Пінчук (гімназія г. Петрыкава), Марыя Наско (Тумілавіцкі дзіцячы сад – СШ), Віялета Будзько (СШ № 2 г. Докшыцы), Мікіта Шпілеўскі (гімназія № 71 г. Гомеля).

1C9A4829.JPGIMG_1423.JPGIMG_1489.JPGIMG_1580.JPG1C9A4837.JPG1C9A4862.JPG1C9A4888.JPG1C9A4775.JPG1C9A5016.JPG



Редакция газеты «Гродненская правда»