Больш за ўсіх дрэў у краіне на “Тыдзень лесу-2020” пасадзілі школьнікі Астравеччыны

Больш за ўсіх дрэў у краіне на “Тыдзень лесу-2020” пасадзілі школьнікі Астравеччыны

“Тыдзень лесу” – гэта не толькі традыцыйная добраахвотная акцыя, якая штогод збірае шмат нераўнадушных да роднага краю людзей, але і своеасаблівае спаборніцтва па пасадцы дрэў, праўда, для школьнікаў, піша газета "Астравецкая праўда".

 Сёлета вучні і педагогі Варнянскага навучальна-педагагічнага коплексу ў межах акцыі пасадзілі больш за 230 тысяч дрэў – і занялі І месца ў рэспубліцы.

На базе Варнянскага НПК не першы год плённа дзейнічае школьнае лясніцтва “Лесавічок”, удзельнікі якога цесна супрацоўнічаюць з мясцовым лясніцтвам: дапамагаюць садзіць лес і прыбіраць яго ад смецця, адкрываюць для сябе цікавінкі з жыцця жывёл і расліннага свету.

RKlV11i3Z4c.jpg

 – Другі год запар разам з класным кіраўніком Ангелінай Чаславаўнай Навасельскай садзім лес, – падзяліўся Антон Мятлеўскі. – Сёлета дапамагалі Варнянскаму і Гервяцкаму лясніцтвам.

Вучні і настаўнікі пасадзілі 40,6 гектара лясных культур і заклалі шэсць памятных алей. Калі быць дакладнай: то мы прыкапалі ў глебу 236 130 саджанцаў дрэў і дэкаратыўных кустоў, – расказала дырэктар Алена Юркойць. Напрыклад, у Тартаку ля брацкага воінскага пахавання Першай сусветнай вайны дзеці пасадзілі рабіны. Ля школы ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі з’явілася 75 туй.

Імпэт варнянскіх педагогаў і школьнікаў, якія больш за ўсіх у вобласці і рэспубліцы пасадзілі дрэў, не застаўся незаўважаным. Рашэннем калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у якасці падарунка варнянцы атрымалі 2 000 рублёў.

– Гэта не першая перамога вучняў Варнянскага НПК. Дзякуючы намаганням Алены Іванаўны, на базе школы працуе адно з самых моцных у раёне школьных лясніцтваў, – адзначыў намеснік дырэктара Астравецкага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Пётр Крупенчык. – Напрыклад, пазалетась Міжнародная алімпіяда па пасадцы дрэў стала самай масавай – варнянскія школьнікі змаглі абысці больш за тысячу удзельнікаў з 67 краін свету і стаць пераможцамі. Веру, што гэта далёка не апошняя перамога таленавітых вуч няў і настаўнікаў.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!