У Шчучынскім раёне пры пажары загінуў мужчына

У службу 101 паведамленне аб пажары ў вёсцы Курпі Шчучынскага раёна паступіла 7 сакавіка а першай гадзіне ночы. Да месца выкліку былі накіраваныя пяць пажарных разлікаў.

2_resize.jpg

Па прыбыцці да месца выкліку адбывалася адкрытае гарэнне прыватнага жылога дома, дах і перакрыцце абваліліся. 

– Пад абломкамі будаўнічых канструкцый у пярэднім пакоі байцы МНС  знайшлі загінуўшага гаспадара дома, – расказалі ў Гарадзенскім абласным упраўленні МНС. – Вядома, што 59-гадовы мужчына жыў адзін. Курыў, як злоўжываючы спіртнымі напоямі. 

3_resize.jpg
6_resize (1).jpg

Узгаранне было выяўлена занадта позна, паколькі ў вёсцы ўсяго тры жылыя дамы. Аб пажары ў службу 101 паведаміла жанчына, якая жыве ў суседнім населеным пункце. Як яна расказала, прачнулася ад таго, што гаўкала сабака, і зразумела, што нешта адбылося, і разам з мужам паехалі ў бок, адкуль даносіўся трэск «страляючага» шыферу. Да месца пажару было некалькі кіламетраў. 

7_resize.jpg

Агнём знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме, пашкоджаныя сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Асноўная разгляданая версія — неасцярожнасць пры курэнні.

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ:

Редакция газеты «Гродненская правда»