У вёсцы пад Карэлічамі з-за матраца ледзь не згарэў дом

У вёсцы пад Карэлічамі з-за матраца ледзь не згарэў дом

Інцыдэнт адбыўся 28 ліпеня ў 13.12 у Карэліцкім раёне.

У раённы аддзел па НС ад мясцовага жыхара паступіла паведамленне аб задымленні ў жылым доме ў вёсцы Некрашэвічы.

– Па прыбыцці да месца выкліку выратавальнікаў выяўлена шчыльнае задымленне ўнутры жылога дома, – распавялі ў АУМНС. – Адчуўшы пах гару, 52-гадовы гаспадар убачыў, што тлее матрац. Мужчына паспрабаваў самастойна справіцца з узгараннем, але надыхаўся з'едлівага дыму і пакінуў жыллё.

4.jpg

Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавалі яго ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння", стан ацэньваецца як здавальняючы.

2.jpg

Работнікі МНС ліквідавалі пажар. Пашкоджаны пасцельныя рэчы, матрац. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Асноўная разгляданая версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара дома.

Редакция газеты «Гродненская правда»