«Дзяржаўная падтрымка таленавітай моладзі застанецца адным з прыярытэтаў развіцця нашай краіны», — упэўнены дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Мікалай Квяткевіч

«Дзяржаўная падтрымка таленавітай моладзі застанецца адным з прыярытэтаў развіцця нашай краіны», — упэўнены дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Мікалай Квяткевіч

Старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў уручыў стыпендыі таленавітым ашмянскім спартсменам.

Такую думку старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч, абраны дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу, выказаў падчас уручэння стыпендый таленавітым ашмянскім спартсменам, якія дасягнулі значных вынікаў у 2020 годзе, распавядае "Ашмянскі веснік".

Уладальнікамі стыпендыі сталі студэнтка другога курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Карына Несцерава, вучаніца 10 класа сярэдняй школы №1 імя М.М. Гружэўскага Дар’я Місюкевіч, вучань 9 класа Лідскага філіяла Гродзенскага вучылішча алімпійскага рэзерву Даніэль Жабінскі. Дарэчы, Карыне і Дар’і стыпендыя назначаецца другі год запар — дзяўчаты паспяхова выступаюць на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. У мінулым годзе Карына папоўніла скарбонку сваіх дасягненняў другім і трэцім месцамі  на першынствах краіны. Дар’я ў свой актыў запісала «срэбра» на рэспубліканскім шматбор’і «Здароўе» і другое месца на першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы.

24.jpg

Гонар вучылішча, у якім зараз навучаецца, а таксама Ашмянскага раёна і роднай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, якія далі пуцёўку ў спартыўнае жыццё, адстойваў Даніэль Жабінскі. Яго вынікам сталі першае і другое месцы на рэспубліканскіх спартакіядах па цяжкай атлетыцы.

— Менавіта для таго, каб падтрымаць ваш імпэт, каб спартыўныя дасягненні моладзі раслі і ў далейшым, згодна з адпаведнай Пастановай Савета Міністраў камісія Ашмянскага райвыканкама штогод прызначае стыпендыі спартсменам нацыянальных і зборных Беларусі, а таксама спартыўнаму рэзерву, — адзначыў Мікалай Квяткевіч. — Вялікая ўвага надаецца ў раёне і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнай для развіцця спорту. Значным попытам у ашмянцаў карыстаюцца два гарадскія стадыёны, а таксама сучасны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, які да таго ж рэгулярна збірае абласныя турніры па гандболе і іншыя рэгіянальныя, рэспубліканскія і нават міжнародныя спаборніцтвы. Добрыя магчымасці для заняткаў спортам ёсць і ў вясковых дзяцей: у некалькіх аграгарадках узведзены сучасныя спартыўныя пляцоўкі, а таксама пласкасныя збудаванні.

26.jpg

Дзякуючы такой увазе з боку дзяржавы да спартыўных заняткаў далучаецца ўсё больш насельніцтва, не кажучы ўжо пра дзіцячы і юнацкі спорт, які з’яўляецца першай прыступкай да спорту высокіх дасягненняў. Упэўнены, што тэма падтрымкі таленавітай моладзі застанецца адным з прыярытэтаў развіцця нашай краіны і абавязкова прагучыць падчас VI Усебеларускага народнага сходу, — падкрэсліў дэлегат.

Своеасаблівым пацвярджэннем думак Мікалая Уладзіміравіча стала яшчэ адна прыемная навіна для спартсменаў Ашмяншчыны — легкаатлетка Валянціна Чымбар з Гальшан стала стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»