Эксперты - о перспективных направлениях и привлечении новых туристических потоков в страну

Эксперты - о перспективных направлениях и привлечении новых туристических потоков в страну

Шырока расчыненыя дзверы
 
Адкрыць для сябе нешта новае — такія тэндэнцыі ў сусветным турызме. І наша краіна, варта прызнаць, выдатна ўпісваецца ў іх. Беларусь сур’ёзна заявіла пра сябе падчас Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе, калі прымала спаборніцтва. І не толькі паказала ва ўсёй красе прыроду, але і даказала, што пад патрэбы іншаземцаў актыўна развіваецца інфраструктура, уводзяцца візавыя паслабленні. З таго часу цікавасць турыстаў да нас няўхільна расце. Зрэшты, на думку старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі (РСТI) Піліпа Гулага, тэмпы «попыту» няхай і трошкі, але апярэджваюць якасць сэрвісу.

Перспектыўныя рынкі

Каб мець на руках усе козыры, няблага б ведаць у твар не толькі ўпадабанага госця, але і патэнцыяльнага. Таму без разумення новых і перспектыўных рынкаў — нікуды. Пра іх ішла размова падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Перш за ўсё, каласальную цікавасць да нашай краіны турграмадскасць назірае з боку палякаў. У краіне, дзе пражывае каля 40 мільёнаў чалавек, ёмістасць выязнога рынку ацэньваюць у 10 мільёнаў чалавек. Сярэдні чэк польскага турыста — крыху больш за 800 еўра. Гэта, дарэчы, супастаўна з выдаткамі расiян. Пагаворваюць нават, што па аб’ёмах попыту ў адносінах да Беларусі ўсходнія і заходнія суседзі ў будучым стануць канкурэнтамі. І гэта нягледзячы на разгалінаваную палётную праграму нацыянальнага авіяперавозчыка ў буйныя гарады Расіі. У выніку жыхары Казані, Ніжняга Ноўгарада, Варонежа сталі зазіраць да нас часцей. Адчуваецца попыт з боку ўсіх вялікіх гарадоў СНД. Але ў гэтым годзе наш турбізнес усё ж мае намер рабіць упор на туры выхаднога дня і экскурсійныя прадукты для казахаў і ўзбекаў.

Акрамя гэтага, перспектыўны рынак — краіны Скандынавіі. Напрыклад, чакаецца наплыў турыстаў з Фінляндыі па выхадных, экскурсійных груп з Даніі і Нарвегіі.

Нягледзячы на тое, што ёмістасць гэтага рэгіёна не такая вялікая, як таго ж Кітая, Індыі ці Германіі, я б на яго рабіў адзін з важных упораў. Для нас гэты рынак можа стаць мэтавым, сістэмным і высокамаржынальным, улічваючы, што ў 2021 годзе Чэмпіянат свету па хакеі прымуць Беларусь і Латвія. Мы павінны прасоўваць увесь наш турпрадукт пад сцягам будучага чэмпіянату, — лічыць Піліп Гулы.

2.jpg

Нам ёсць што прапанаваць

Свой плён прыносіць і трохгадовая праца Мінспорту і турызму, Нацыянальнага агенцтва па турызме з турбізнесам ЗША і Канады. Замацаваць вынік таксама плануецца ў наступным годзе падчас хакейных баталій. Плюс у гэтых краінах цікавяцца вайсковым турызмам — нам ёсць што прапанаваць.

Пра каго яшчэ трэба памятаць? Германія, Бельгія, Вялікабрытанія, пералічвае Піліп Гулы.

У гэтым годзе ў Германіі, напрыклад, правялі для членаў турсаюза і жадаючых далучыцца шэраг воркшопаў, прэзентацый у буйных нямецкіх гарадах. Думаю, у гэтым годзе зможам выйсці на такую ж сітуацыю, як з Фінляндыяй у мінулым: арганізаваць сістэмныя туры выхаднога дня. Перагаворны працэс увойдзе ў фінальную стадыю ў пачатку сакавіка на Берлінскай выстаўцы. Хачу адзначыць, што такога сур’ёзнага і масавага попыту з боку заходніх краін да Беларусі ніколі не было, і гэты шанц трэба выкарыстоўваць.

У той жа час трэба памятаць аб партрэце заходніх гасцей. У большасці сваёй гэта людзі перадпенсіённага і пенсіённага ўзросту, падарожнічаюць сем’ямі, парамі або вялікімі групамі, адукаваныя і дапытлівыя людзі, якіх цікавяць архітэктура, этнаграфія і прырода. Любяць сяліцца ў атэлях узроўню трох зорак і не супраць за раз наведаць некалькі краін, напрыклад, прызямліцца ў Польшчы, вылецець з Літвы, заехаўшы на 3—4 дні ў Беларусь. Таму аб’яднанне бязвізавых зон у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях дарэчы.

Вялікі нерэалізаваны патэнцыял, нягле-дзячы на адсутнасць прамых авіязносін, — у індыйскага рынку, кажа эксперт. Перагаворны працэс ідзе на працягу апошніх трох гадоў і вось-вось «стрэліць». У топе таксама краіны Персідскага заліва і рэгіён Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Сярод гэтых краін асобна стаіць Кітай. Праўда, да сакавіка, здаецца, можна забыцца пра гасцей з Паднябеснай. Віной таму — каронавірус. Калі ў лютым атрымаецца яго лакалізаваць, да нармальнай працы можна будзе вярнуцца ў маi, мяркуе начальнік філіяла «Белінтурыст» РУП «Цэнтркурорт» Аляксей Стрэльчанка.


Редакция газеты «Гродненская правда»