Лепшы на рынгу: астраўчанін Віталь Бандарэнка заваяваў Кубак Беларусі па боксе
Майстар спорта міжнароднага класа па боксе Віталь Бандарэнка ў чарговы раз даказаў, што ён – лепшы на рынгу: астраўчанін стаў пераможцам на адкрытым Кубку Рэспублікі Беларусь па боксе, які праходзіў у Маладзечне.
Гэта было спаборніцтва сапраўдных майстроў скураной пальчаткі – на рынгу сабралася ўся баксёрская эліта Беларусі. Тут не было месца сумненням, развагам і нерашучасці, бо ад самага нязначнага промаху залежаў вынік паядынка.
Віталь Бандарэнка прадэманстраваў на рынгу вышэйшы ўзровень бокса. Чатыры баі – чатыры перамогі. У выніку ён пацвердзіў званне чемпіёна Беларусі.
У спаборніцтве ўдзельнічалі яшчэ трое астравецкіх баксёраў – Сяргей Лобан, Дзмітрый Хадорскі і Яўген Дубіна правялі добрыя паядынкі, але ў лік прызёраў, на жаль, не ўвайшлі.