Маладзёжныя старты. На ЦСК “Нёман” прайшла адкрытая абласная алімпіяда “Спорт, здароўе і закон”

Маладзёжныя старты. На ЦСК “Нёман” прайшла адкрытая абласная алімпіяда “Спорт, здароўе і закон”

Абласныя старты, як было адзначана на іх урачыстым адкрыцці, закліканы прыцягнуць непаўналетніх, якія стаяць на розных відах уліку, да актыўнай спартыўнай дзейнасці. На працягу года яны сумесна з супрацоўнікамі пракуратуры, органаў унутраных спраў, настаўнікамі актыўна трэніраваліся на спартыўных пляцоўках, каб у верасні прадэманстраваць найлепшыя вынікі ў фінальных гульнях.

На раённых спаборніцтвах за права прадставіць свой раён у вобласці змагаліся больш за тысячу хлапчукоў і дзяўчат. Сотня лепшых з іх атрымала пуцёўкі на гродзенскія старты. У масавых фінальных спаборніцтвах па міні-футболу, валейболу і стрытболу прынялі ўдзел падлеткі з дзесяці раёнаў Гродзеншчыны.

спартакиада Неман 006.jpg

Штогод мерапрыемства набывае ўсё большы размах: каманды суправаджаюць балельшчыкі, танцавальна-спартыўныя групы. Каб прыцягнуць да ўдзелу як мага больш дзяцей, у мінулым годзе быў дабаўлены новы від спорту – стрытбол, што дазволіла і дзяўчатам дэманстраваць сваю фізічную падрыхтоўку.

спартакиада Неман 029.jpg

– Важна, каб дзеці ведалі, што ёсць альтэрнатыва гультайству і дарэмнай траце часу, і карысталіся існуючай магчымасцю. А дарослыя павінны ім на гэтым шляху дапамагчы, – падкрэсліла  намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама Людміла Ніцкая.

спартакиада Неман 053.jpg

Упершыню мерапрыемства "Спорт, здароўе і закон” прайшло ў 2012 годзе. Яго арганізатарамі выступаюць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, камісія па справах непаўналетніх аблвыканкама, пракуратура вобласці.

спартакиада Неман 011.jpg

Прыемна, што спорт служыць не толькі здароўю, але выконвае і выхаваўчую ролю. У вобласці ствараюцца годныя ўмовы для заняткаў спортам і фізкультурай, вядзення здаровага ладу жыцця, – адзначыў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык.

спартакиада Неман 062.jpg
 
Пераможцам спаборніцтваў у стрытболе стала каманда дзяўчат з Ленінскага раёна Гродна. Сярод юнацкіх каманд у валейбольных партыях лідзіравала каманда Гродзенскага раёна, па міні-футболе – Слонімскага раёна. Пераможцы ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і граматамі.


ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ:

Продавцы в спортивной форме. Работники потребкооперации состязались в спартакиаде

Силачи в погонах: открытый областной чемпионат по гиревому спорту БФСО «Динамо» прошел в Гродно



Редакция газеты «Гродненская правда»