На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

На міжнародным турніры па тайскім боксе юныя шчучынцы заваявалі сем прызавых месцаў

Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі дастойна выступілі на міжнародным турніры па тайскім боксе “Кубак Садружнасці”, які праходзіў у Маладзечна.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел больш за 300 юных байцоў, якія прад­с­таў­ля­лі розныя спартыўныя клу­бы не толькі Беларусі, але і Ра­сіі, Літвы, Латвіі. На рынг выходзілі ра­бя­ты ва ўзросце ад 12 да 17 га­доў. Шчучынцы прадэманстравалі вы­дат­ную фізічную падрыхтоўку і за­ва­я­ва­лі сем прызавых месцаў, за што былі ўзнагароджаны кубкамі, ме­да­ля­мі і дыпломамі.

– Мы шмат рыхтаваліся да тур­ні­ру, трэніраваліся амаль кожны дзень, – зазначае трэнер шчу­чын­с­кай каманды Уладзімір  Шу­ру­паў. – І гэта станоўча ад­бі­ла­ся на выніках. Ілья Сырыцкі, Ан­д­рэй Варонік і Вадзім Возны сталі чэм­пі­ё­на­мі ў сваіх узроставых ка­тэ­го­ры­ях. Данііл Дземянчук і Міхаіл Які­мо­віч заваявалі сярэбраныя ме­да­лі, а Дзмітрый Арабчык і Ілья  Ва­сі­ль­ка – бронзу. Самымі су­р­’­ёз­ны­мі сапернікамі для нашых рабят ака­за­лі­ся байцы тытулаваных ста­ліч­ных спартыўных клубаў “Чынук”, “Булат” і “Кік файтэр”. 

Між іншым, выхаванцы Уладзіміра Шурупава  прымуць удзел у першынстве рэс­пуб­лі­кі па ўшу.

Мы рэгулярна ўдзельнічаем у роз­ных спаборніцтвах, што да­па­ма­гае рабятам заставацца ў вы­дат­най фізічнай форме, – га­во­рыць Уладзімір Шу­ру­паў. – Да­рэ­чы, маіх выхаванцаў ужо заў­ва­жы­лі ў сталіцы. Лічу, у іх ёсць усе шан­цы трапіць у склад на­цы­я­на­ль­най зборнай краіны і пазмагацца за пе­ра­мо­гу ў чэмпіянаце свету, які прой­дзе ў Мінску ў маі наступнага го­да.

Редакция газеты «Гродненская правда»