“Скураны мяч” рэспублікі ў шчучынскіх футбалістак

“Скураны мяч” рэспублікі ў шчучынскіх футбалістак

У Мінску прыйшлі фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага клуба. Упершыню ў турніры прынялі ўдзел і дзяўчынкі, у тым ліку шчучынская каманда "Надзея", якая адстойвала гонар Гродзеншчыны.

Нашы футбалісткі 2006-2007 гадоў нараджэння паспяхова прайшлі групавыя матчы і ў фінале сустрэліся са зборнай Віцебскай вобласці, якую разграмілі “ў сухую” з лікам 4:0. Такім чынам яны сталі чэмпіёнамі рэспублікі і былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі ад Прэзідэнцкага клуба. Да ўсяго нападаючая шчучынскай каманды "Надзея" Ганна Карповіч прызнана лепшай у сваім амплуа.

img_0023.jpg

- У нашу жаночую зборную ўвайшлі 14 найбольш таленавітых і фізічна падрыхтаваных дзяўчынак – вучаніцы гарадскай гімназіі, СШ№2 і СШ№3  Шчучына, Ракавіцкай, Орлеўскай і Мажэйкаўскай сярэдніх школ, - гаворыць трэнер шчучынскай каманды Віктар Лясоўскі. У гэтым складзе мы гучна заявілі пра сябе на абласным этапе спаборніцтваў “Скураны мяч”: забілі 18 галоў, не прапусціўшы ніводнага. Увогуле, многія сапернікі адмаўляліся даігрываць матчы да канца, адчуваючы безумоўную перавагу нашых футбалістак. У фінале рэспублікі мы даказалі ўсім, што дастойны чэмпіёнскага тытулу! У наступным сезоне прыкладзём усе намаганні, каб яго адстаяць!

w5yxr23c4m0.jpg
Редакция газеты «Гродненская правда»