Спартыўны аграгарадок. У жыхароў аграгарадка Круцілавічы на Дзятлаўшчыне з'явілася магчымасць мацаваць здароўе у трэнажорнай зале

Спартыўны аграгарадок.  У  жыхароў аграгарадка Круцілавічы на Дзятлаўшчыне з'явілася магчымасць  мацаваць здароўе у  трэнажорнай зале

Аб сваіх працаўніках  паклапацілася   ААТ "Граніт-Агра".  У адміністратыўным будынку выдзелена памяшканне, дзе  ёсць самае неабходнае для спартсменаў-аматараў: бегавая дарожка, велатрэнажор, цяга. Паколькі ў калектыве таварыства пераважае колькасць жанчын, то зала арыентавана больш на іх. Падняць гантэлі з невялікай вагой, пакруціць хулахуп зможа кожная жанчына, якая хоча трымаць сябе ў форме.

Дарэчы, сацыяльная сфера ў Круцілавічах развіваецца пастаянна. У мінулым годзе ў аграгарадку адкрыўся фельчарска-акушэрскі пункт, хутка адбудзецца асвячэнне мясцовага храма.

IMG_4472.jpg

Намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч падзякаваў дырэктару ААТ "Граніт-Агра" Станіславу Мазуру за ўвагу да здаровага ладу жыцця.

IMG_4497.jpg

Старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых дапоўніла, што ў аграгарадку Круцілавічы 60 працэнтаў мясцовых жыхароў – людзі працаздольнага ўзросту, таму трэнажорная зала будзе карыстацца попытам і прынясе карысць насельніцтву. Залу могуць наведваць усе жыхары Круцілавічаў.

IMG_4501.jpgIMG_4488.jpg

Редакция газеты «Гродненская правда»