Сцежкамi продкаў: больш за 200 цiкавых экспанатаў прапiсалiся ў музеi-хатцы ў Жырмунах на Воранаўшчыне

Сцежкамi продкаў: больш за 200 цiкавых экспанатаў прапiсалiся ў музеi-хатцы ў Жырмунах на Воранаўшчыне

У пятніцу, 8 верасня, у Жырмунскім цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася этнагарфічная экспазіцыя “Сцежкамі продкаў”. 

Тут “прапісалася” больш за дзвесце экспанатаў. З іх дапамогай удалося перадаць сціплы каларыт сялянскай хаты. У яе інтэр’ер удала ўпісаліся і ложак, і калыска-качалка, і куфар. Ёсць тут і выцінанкі на аканніцах, і абразы на покуці, і чыгункі ў печы. Усе гэтыя рэчы збіралі з навакольных вёсак работнікі Цэнтра, школьнікі, асабіста старшыня сельсавета. Прылады, якімі карысталіся калісьці мясцовыя жыхары, будуць захоўвацца тут як найдаражэйшая спадчына. І расказваць наступным пакаленням аб мясцовых густах, асаблівасцях побыту.  

IMG_6809.jpg

Ва ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага абласнога і Воранаўскага раённага выканаўчых камітэтаў, спецыялісты Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра.

IMG_6819.jpgIMG_6830.jpgIMG_6835.jpgIMG_6837.jpgIMG_6842.jpgIMG_6850.jpgIMG_6856.jpgIMG_6890.jpg



ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ: 



Редакция газеты «Гродненская правда»