У Смаргоні здадзены новы 50-кватэрны дом

У Смаргоні здадзены новы 50-кватэрны дом

Шчаслівыя ўладальнікі новых кватэр у дзесяціпавярховым доме прымалі віншаванні з нагоды здачы ў эксплуатацыю дома па вул Юбілейнай, 33, піша "Светлы Шлях". Пад адным дахам размясціліся 10 аднапакаёвых, 30 двухпакаёвых і 10 трохпакаёвых кватэр. Дом абсталяваны прахадным ліфтом, на пляцоўцы побач размешчаны дзіцячая гульнёвая пляцоўка, паркоўка, крыты павільён з кантэйнерамі для смецця.

Культработнікі раённага Цэнтра культуры падрыхтавалі цікавую музычна-тэатралізаваную праграму з вясёлымі дамавічкамі, песнямі, пазітыўнай музыкай, каб гэты дзень запомніўся надоўга жыхарам новых кватэр.

d8f799543c7696afd8665d8d27483714.JPG3ed8864b9c3e0ea2afd1f6019db7120c.JPG

Павіншаваць навасёлаў прыехалі старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, яго намеснік Дзмітрый Станкевіч, галоўны інжынер ААТ “Будаўніча-мантажны трэст № 41” Яўген Гурскі. Яны і перарэзалі традыцыйную чырвоную стужачку.

e11d14263253c8476aaa78d7398401c3.JPG

Са словамі ўдзячнасці будаўнікам выступіла жыхарка новага дома Аксана Ляпчынская, якая падарыла кіраўнікам будаўнічага трэста сувенір – макет доміка. Міхаіл і Яна Мінкевічы, якія пабудавалі тут сваю двухпакаевую кватэру задаволены якасцю будаўнічых работ, месцам знаходжання дома, добраўпарадкаваннем, зробленым каля новабудоўлі.

4134ba45a09868fcc17565b8cc2dabf9.JPG8dbb1f43f994bc8aecae1dfc129fa9de.JPG

Словы падзякі прагучалі кіраўніку праекта Уладзіміру Рудаму і прарабам Юрыю Паўлюкоўскаму, Сяргею Чарняку, усім будаўнікам, якія працавалі на гэтым аб’екце.

a8e338760edccd775e5a37cd3567257a.JPG99732bd3087b33235bd0145fe5c21b06.JPG2b4437047f6ce707ba1c041f0a4ef8aa.JPG71b48629093b7835574ea243d32c65b7.JPG

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!