З трыбунай на 300 гледачоў. У Астраўцы будуецца крытая лядовая пляцоўка
У Астраўцы пачалося будаўніцтва крытай лядовай пляцоўкі.
Земляныя работы развернуты ў 2-м мікрараёне за магазінам «Санта», паведамляе "Астравецкая праўда".
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко, будынак лядовай пляцоўкі будзе 2-павярховы з галоўным уваходам з боку вуліцы Кастрычніцкай.

У аснове планіроўкі пляцоўкі пакладзены прынцып раздзялення патокаў гледачоў і спартсменаў.
На 1-м паверсе пляцоўкі будзе 6 раздзявалак на 25 месцаў, трыбуны на 300 гледачоў, прадугледжаны месцы для інвалідаў-калясачнікаў.
На 2-м паверсе запраектавана трэнажорная зала з 2-мя раздзявалкамі.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
