Марына Нечай, дырэктар сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, дэлегат Усебеларускага народнага сходу: “Лёс краіны – у нашых руках”
Марына Міхайлаўна – адзіны дэлегат Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў Гродзеншчыны ва ўзросце да 31 года. Нягледзячы на адносна невялікі стаж працы і малады ўзрост, яна ўжо зарэкамендавала сябе як прафесіянал, чалавек з высокай грамадзянскай адказнасцю і патрыёт, які імкнецца прыкладаць усе намаганні дзеля таго, каб зрабіць нашу Беларусь лепшай.
Марына Нечай расказала карэспандэнту “ГП”, што менавіта для яе значыць удзел ва УНС і якія ў яе чаканні ад будучага сходу.
– Я пачынала сваю працоўную дзейнасць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Раклевіцкай базавай школе Дзятлаўскага раёна. З’яўляюся ўраджэнкай Дзятлаўшчыны, дзе і працую амаль 10 гадоў на розных пасадах. Як прадстаўнік маладога пакалення, не ганюся за доўгім рублём і лёгкім хлебам, сумленна і аддана працую на сваёй зямлі.
Прайшла ўсе этапы настаўніцкай дзейнасці: ад педагога да дырэктара школы. Упэўнена, што можна годна працаваць і жыць у невялікім горадзе ці сельскай мясцовасці, уносіць свой важкі ўклад у развіццё малой радзімы.
Як актывістка, патрыётка сваёй краіны бачу важнасць і неабходнасць УНС у тым, што рашэнне пастаўленых задач патрабуе пабудовы належнай прававой асновы.
Атрымаўшы статус дэлегата УНС, бачу сваю дзейнасць у вывучэнні грамадскай думкі, правядзенні сустрэч з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі па давядзенні інфармацыі аб дзейнасці УНС і яго органаў, а таксама рашэннях УНС, унясенні прапаноў для разгляду на пасяджэннях сходу і яго органаў.
Прыкладу намаганні для таго, каб ажыццявіць даступнасць і якасць працоўных месц кваліфікаванымі кадрамі, максімальна павялічыць замацаванне маладых спецыялістаў на першых працоўных месцах, вырашаць пытанні выдзялення жылля маладым сем’ям.
Поўнасцю згодна са словамі нашага Прэзідэнта, што “нам ніхто не дапаможа, апроч нас саміх. Усе рэзервы росту і развіцця мы павінны шукаць у сабе. Іх – мора”. Таму лёс краіны – у руках народа, у нашых руках.Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
