Пасяджэнне калегіі Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь прайшло ў Смаргонскім раёне

24 кастрычніка прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на базе Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.

437c5d9241806b20b6ba5dd8ff9fd7aa.jpg

У ім прымалі ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, намеснікі старшыняў іншых абласных выканаўчых камітэтаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, члены калегіі, кіраўнікі абласных аб’яднанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і падначаленых ім прадпрыемстваў, першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас і старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Сарасек.

Адкрываючы гэта мерапрыемства ў Смаргонскім РУП “ЖКГ”, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашай краіны Аляксандр Церахаў адзначыў,  што на разгляд вылучаны два пытанні. Першае тычыцца выканання дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, другое – запазычанасці і стану разлікаў за пастаўляемыя жыллёва-камунальныя паслугі.

Згодна з планам правядзення выязнога пасяджэння калегіі міністэрства ЖКГ удзельнікі гэтага мерапрыемства наведалі два камунальныя аб’екты ў Смаргонскім раёне. Спачатку пляцоўку для раздзельнага збору бытавых адходаў у горадзе, паблізу гасцініцы, дзе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай расказаў аб тым, як праводзіцца ліквідацыя міні-палігонаў у сельскай мясцовасці, і жыхары заключаюць дагаворы з ЖКГ на  вываз бытавых адходаў з населеных пунктаў, як нарыхтоўваюцца другасныя матэрыяльныя рэсурсы. 

У Асінаўшчызне была паказана кацельня, дзе выкарыстоўваюцца электракатлы. Як адзначыў галоўны інжынер РУП “ЖКГ” Аляксей Гакуць, да яе рэканструкцыі ў якасці паліва выкарыстоўваўся прыродны газ, таму работа гэтага камунальнага аб’екта была неэфектыўнай. Пры выкарыстанні электракатлоў  падагрэў вады ажыццяўляецца ноччу, калі больш нізкі тарыф на электрычную энергію.

У Ашмянскім раёне ўдзельнікі калегіі наведалі 3 камунальныя аб’екты, пасля чаго бліжэй да заканчэння працоўнага дня прайшло пленарнае пасяджэнне, на якім былі падведзены вынікі работы падраздзяленняў ЖКГ.

99b59be8f3864b6244d0d8721460a82a.jpg
0011b30fd20af23f0499805c5c085654.jpg
28e9bdc85489b82271ecf71e914d32f6.jpg
82ad2347d0c41465bf3d18f077bba794.jpg
93fe6686700a9558d63190c087bf689a.jpg