Віншаванне Прэзідэнта са 105-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты "3вязда"

Віншаванне Прэзідэнта са 105-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты "3вязда"

Аляксандр Лукашэнка пажадаў новых прафесiйных дасягненняў.

Віншаванне Прэзідэнта са 105-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты "3вязда". Об этом сообщает БЕЛТА.

Калектыву рэдакцыi газеты "3вязда" рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкi дом "3вязда"

Шаноўныя сябры!

Вiншую вас са 105-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты "3вязда".

Выданне распачало сваю дзейнасць у вiрлiвую, рэвалюцыйную эпоху, калi з'явiўся гiстарычны шанс зрабiць явай адвечную iдэю самавызначэння беларусаў. 3 той пары газета, з якой супрацоўнiчаюць самыя вядомыя беларускiя пiсьменнiкi i паэты, заўсёды з народам: і ў чорныя днi нямецкай акупацыi, i ў гады мiрнага будаўнiцтва.

Падчас Вялiкай Айчыннай вайны "3вязда", выпускам якой у падполлi, рызыкуючы жыццём, займалiся мiнскiя патрыёты, змагалася з ворагам вострым праўдзiвым словам. Потым былi Перамога i ўпартая праца беларусаў па аднаўленнi роднай зямлi. Артыкулы i фотаздымкi пра тыя падзеi - частка гераiчнага народнага летапiсу.

У нашы днi супрацоўнiкi выдавецкага дома "3вязда" таксама ўносяць значны ўклад у захаванне беларускай мовы, гiсторыi i культуры, садзейнiчаюць зберажэнню традыцый i высокiх маральных каштоўнасцей у грамадстве. Упэўнены, вы i надалей будзеце штодзённа i настойлiва рабiць гэту пачэсную, патрыятычную справу дзеля будучынi краiны.

Жадаю ўсiм моцнага здароўя, дабрабыту, мiрнага неба, натхнення i новых прафесiйных дасягненняў.

Аляксандр Лукашэнка

9 жнiўня 2022 г.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»