Генадзь Балбатоўскі: “Парэчча” – альтэрнатыва санаторыю ў Друскінінкаі”

З пытаннямі, якія тычыліся магчымасці праходжання аздараўлення ў санаторыях, да Генадзя Мікалаевіча звярнуліся двое дзятлаўчан.

15 студзеня ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прыём жыхароў нашага раёна правёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, піша газета "Пермаога".

З пытаннямі, якія тычыліся магчымасці праходжання аздараўлення ў санаторыях, да Генадзя Мікалаевіча звярнуліся двое дзятлаўчан.

MG_7536.jpg

Жыхар райцэнтра цікавіўся, ці можа яго дарослая ўнучка з дыягназам “дзіцячы цэрэбральны параліч” і першай групай інваліднасці атрымаць пуцёўку ў філіял “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”.

MG_7531.jpg

Генадзь Балбатоўскі патлумачыў нашаму земляку, што санаторый “Радон” з’яўляецца недзяржаўнай установай, і ён не ўдзельнічае ў конкурсе закупак пуцёвак для такой катэгорыі грамадзян. Увогуле ж, каб унучка змагла прайсці аздараўленне менавіта ў гэтым санаторыі, спачатку неабходна прадаставіць медыцынскую даведку, што такое лячэнне дазваляецца ажыццявіць, бо ў радонавых водаў ёсць шэраг супрацьпаказанняў. Калі заключэнне дактароў будзе станоўчым – можна збіраць астатнія дакументы (іх спіс выдалі заяўніку ў час прыёму). Генадзь Мікалаевіч узяў пытанне на свой кантроль і паабяцаў, што пры адсутнасці супрацьпаказанняў і прадастаўленні ўсіх дакументаў, дзяўчыне абавязкова дадуць пуцёўку ў санаторый “Радон” у трэцім квартале гэтага года.

Наступнай да Генадзя Балбатоўскага звярнулася старшыня камісіі па санаторна-курортным лячэнні работнікаў культуры раёна. Яна пацікавілася, ці будуць сёлета прадастаўляцца пуцёўкі ў санаторый “Беларусь” у Друскінінкаі, які спецыялізуецца на лячэнні захворванняў жалудачна-кішэчнага тракту.

MG_7533.jpg

Генадзь Мікалаевіч патлумачыў, што прычына таго, што пуцёўкі ў санаторый “Беларусь”, які знаходзіцца ў Літве, Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва не набываў, – гэта закрыццё мяжы ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Таму на першы квартал 2021 года пуцёвак для беларусаў не будзе. Аднак закладзена фінансаванне на іх набыццё ў 2-3 кварталах 2021 года, пры ўмове, што абмежаванні на выезд у Літву будуць зняты. Адным словам, пры адсутнасці перашкодаў – Рэспубліканскі цэнтр адразу ж арганізауе наведванне санаторыя грамадзянамі нашай краіны.

Разам з тым, Генадзь Мікалаевіч расказаў заяўніцы пра цудоўную альтэрнатыву санаторыю ў Друскінінкаі. Гэта выдатны беларускі санаторый – “Парэчча”, які размешчаны ў Гродзенскай вобласці і знаходзіцца на адлегласці ўсяго ў 15 кіламетраў ад Друскінінкая. Прыродныя лячэбныя фактары, мініральная вада там аналагічныя. У тым ліку, у санаторыі “Парэчча” ёсць аддзяленне “Маці і дзіця”, таму ўсе непаўналетнія, якія маюць вострую патрэбу, могуць прайсці тут курс лячэння з такім жа медыцынскім эфектам, як у Літве. Мікалай Балбатоўскі папрасіў адказных спецыялістаў раёна абавязкова даносіць такую інфармацыю да людзей, якіх цікавіць адпачынак у санаторыях.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»