Защитные костюмы для медиков шьют в Островце

Астравецкія швачкі забяспечваюць ахоўнымі касцюмамі медыкаў, якія працуюць з хворымі на каронавірусную інфекцыю COVID-19.

Майстрыхі швейнага цэху УПКБА выконваюць заказы на пашыў аднаразовых халатаў, камбінезонаў і бахілаў для работнікаў цэнт­ральнай раённай клінічнай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, піша "Астравецкая праўда".

2.jpg

Тканіну, спанбонд, які лепш за ўсё засцерагае ад «нападзення» інфекцыі, астравецкія швачкі закупляюць у сталіцы. Праўда, матэрыял апошнім часам усё часцей даводзіцца чакаць: пастаўкі ідуць з суседняй Расіі, дзе ён таксама разлятаецца як гарачыя піражкі.

Да «каронавіруснага» спецадзення, акрамя якасці тканіны, ёсць і іншыя патрабаванні. Так, халаты абавязкова павінны быць з захінам  і пэўнай даўжыні, камбінезоны – максімальна закрытыя, з капюшонам, на ліпучцы або маланцы. 

У сярэднім у месяц Дом быту пастаўляе для патрэб санстанцыі каля 200 камбінезонаў. Для бальніцы ў бліжэйшы час плануецца выпускаць да 2 000 халатаў і 2 500–3 000 камбінезонаў – так што ў апошнія месяцы 2020-га працаваць ва ўзмоцненым рэжыме будуць не толькі медыкі, але і швачкі. Аднак яны не скардзяцца і ўпэўнены, што справяцца – змаглі ж не перарваць пастаўкі нават калі з семярых за машынкай засталася толькі адна: астатнія, так здарылася, у адзін час захварэлі.

1.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Редакция газеты «Гродненская правда»