“Беларуская мова самая прыгожая і сакавітая. Напэўна таму, што яна родная”. “Купалаўскую дыктоўку” напісалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

 “Беларуская мова самая прыгожая і сакавітая. Напэўна таму, што яна родная”. “Купалаўскую дыктоўку” напісалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, кожны жыхар планеты мае магчымасць выказаць пашану роднаму слову, зберагчы якое і перадаць наступным пакаленням – вялікая місія сучаснага. З нагоды гэтага свята ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы напісалі  традыцыйную “Купалаўскую дыктоўку”.

готово-7.jpgготово-4.jpg

Сёлета дыктоўка стала асаблівай, бо была прымеркавана ў тым ліку да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка Янкі Купалы і да дня нараджэння ўніверсітэта, які 22 лютага адзначыць 82-годдзе з дня заснавання.

готово-1.jpg
– Сёлета “Купалаўская дыктоўка” ў нашым універсітэце праводзіцца ў чацвёрты раз і прымеркавана адразу да трох важных падзей. Цешыць, што з кожным разам усё больш удзельнікаў далучаюцца да гэтага мерапрыемства. У свеце больш за 7 000 моў, але, на мой погляд, менавіта беларуская – самая мілагучная, прыгожая і сакавітая. Напэўна таму, што яна родная, – адзначыў першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі.


готово-9.jpg

Удзельнікамі мерапрыемства сталі каля тысячы чалавек. Сярод іх выкладчыкі, студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, школьнікі горада, навучэнцы каледжаў. Па відэасувязі да напісання дыктоўкі далучыліся таксама студэнты з Расіі і Кітая, якія вывучаюць беларускую мову, супрацоўнікі пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Дадаткова ўсе ахвочыя змаглі напісаць тэкст пад дыктоўку дзякуючы прамой трансляцыі на YouTube.

готово-18.jpg

Адначасова дыктоўка пачалася ва ўсіх вучэбных карпусах ВНУ. З любоўю да роднай мовы ўдзельнікі напісалі філасофска-патрыятычны твор “Спадчына”, які належыць пяру Янкі Купалы.

готово-2.jpg
– Беларуская мова побач са мною з самага маленства. Я настаўнік беларускай мовы і літаратуры, лічу, што вельмі важна дарыць дзецям магчымасць вывучаць роднае слова. Гэта адказная праца, але ў той жа час вельмі натхнёная. Беларускай мовай асабіста я натхняюсь на працягу ўсяго жыцця, – паведала Аляксандра Радковіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №35 г. Гродна, аспірант ГрДУ імя Янкі Купалы. – Сёння я чытаю “Купалаўскую дыктоўку”. Гэта для мяне вялікі гонар і адказнасць. Такая магчымасць выпадае не кожнаму.

готово-25.jpgготово-22.jpg

Пасля мерапрыемства ўдзельнікі самастойна праверылі напісанае. На памяць кожны атрымаў сімвалічны падарунак і бланк са сваім тэкстам.

готово-21.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»