Дзятлаўшчына прыняла ўдзел у эстафеце адзінства (+відэа)

Дзятлаўшчына прыняла ўдзел у эстафеце адзінства (+відэа)

Яе ўдзельнікі наведваюць памятныя месцы, звязаныя з падзеямі 17 верасня 1939 года.

Мэта эстафеты – у рамках Года і Дня народнага адзінства аб’яднаць жыхароў краіны, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый.

Калоне на чале з аўтамабілем рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” раёны перадаюць імянныя мяшочкі з зернем новага ўраджаю як сімвалы адзінства, міру, непарыўнай сувязі пакаленняў, невычэрпнай энергіі жыцця. Гэты “каштоўны груз” праедзе па ўсёй рэспубліцы, каб яшчэ раз нагадаць яе жыхарам, што сёння мы жывём у мірнай, спакойнай дзяржаве – і гэта галоўнае дасягненне беларускага народа.

У нашым горадзе калона ўдзельнікаў эстафеты адзінства стартавала 5 верасня ад Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і выехала ў кірунку мяжы Навагрудскага раёна.

Там дзятлаўчане сустрэліся з аўтакалонай навагрудчан і прадстаўнікамі РГА “Патрыёты Беларусі”. Разам рушылі ў гарадскі пасёлак Наваельня, дзе ўсклалі кветкі і вянкі да брацкай магілы воінаў і партызанаў.

У Дзятлаве спыніліся каля абеліска Славы, дзе таксама ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

– Мы рады вітаць удзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабегу на дзятлаўскай зямлі, – звярнулася да прысутных чалавек года Гродзенскай вобласці, галоўны заатэхнік КСУП “Хвінявічы” Марыя Слушко.

Марыя Слушко перадала прадстаўнікам РГА “Патрыёты Беларусі” мяшочак з зернем новага ўраджаю 2021 года, які вырас на палетках Дзятлаўшчыны. “Каштоўны груз” – мяшочак зярнят з выявай герба нашага раёна – сімвал яднання з усімі беларусамі.

У сваю чаргу госці пакінулі на Дзятлаўшчыне памятны знак – Сімвал адзінства з надпісам “Усіх нас аб’ядноўвае родная зямля”. Яго ўручылі намесніку старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігару Кухарэвічу.

Пасля цырымоніі каля абеліска Славы аўтападарожжа прадоўжылася, наступным прыпынкам калоны адзінства стала мяжа раёна, дзе дзятлаўчане сустрэліся з удзельнікамі эстафеты са Слонімшчыны

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
.

Редакция газеты «Гродненская правда»