Каталіцкія вернікі Гродзеншчыны чакаюць адказ на свой зварот да біскупа А.Кашкевіча і арцыбіскупа Т.Кандрусевіча

Каталіцкія вернікі Гродзеншчыны чакаюць адказ на свой зварот да біскупа А.Кашкевіча і арцыбіскупа Т.Кандрусевіча

Пасля публікацыі калектыўнага звароту каталіцкіх вернікаў Гродзеншчыны да біскупа А.Кашкевіча, арцыбіскупа Т.Кандрусевіча і апостальскага нунцыя Габара Пінтэра ў рэдакцыю “Гродзенскай праўды” яшчэ раз звярнуліся вернікі.

Прыводзім тэкст іх ліста (з захаваннем аўтарскай арфаграфіі і пунктуацыі).

Хвала Хрысту!

Паважаныя рэдактары, мы ўдзячныя Богу, што з вашай дапамогай атрымалася не толькi звярнуць увагу на наш зварот, але і адкрыць вочы на ўчынкі і словы асобных дзеячаў.

Каб пазбегнуць нікому не патрэбных спекуляцый і, тым больш, чорнага піяру, якi нажаль актыўна распаўсюджваецца на хрысцiанcкiх старонках (http://krynica.info/ru/2017/05/20/andzhejj-pochobut-messa-vo-vremya-kotorojj-proizoshel-incident-s-boris-dolzhna-byla-byt-po-polski/), хацелася б дадаць, што лісты на адрас арцыбіскупа Кандрусевіча, біскупа Кашкевіча і яго светласці апостальскага нунцыя Габара Пінтэра былі 9 красавіка накіраваны заказнымі паштоўкамi (RR617828375BY, RR617828367BY).

Спадзяемся, што супрацоўнiкi курый знойдуць нашы звароты i непасрэдна азнаёмяць з iмi паважаных бiскупаў, каб у дыялогу вырашаць пытанні i разам працаваць на карысць НАШАГА Касцёлу.

Редакция газеты «Гродненская правда»