Каталіцкія вернікі святкуюць Вербную нядзелю. Відэа святой імшы з Фарнага касцёла ў Гродне

У апошнюю нядзелю Вялікага посту, за тыдзень да Вялікадня, хрысціяне святкуюць Уваход Гасподні ў Іерусалім. 

У гэты дзень вернікі стаяць на набажэнстве з асвечанымі ў храме галінкамі вярбы, сустракаючы Хрыста. Перад пачаткам службы традыцыйна праводзіцца шэсце вакол храма або ў самім храме. Працэсія сімвалічна ўяўляе сабой людзей, якія выйшлі насустрач Збаўцы падчас Уваходу Гасподняга ў Іерусалім.

Сёлета напярэдадні Пальмавай нядзелі епіскап Гродзенскай каталіцкай епархіі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў з прапановай далучыцца да набажэнстваў анлайн, каб прытрымлівацца рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на фоне пандэміі каронавіруса.У Гродне прамая трансляцыя вялася з Фарнага касцёла. Глядзіце запіс святой імшы.

 

Редакция газеты «Гродненская правда»