Лепшы ляснічы Беларусі жыве ў Астравецкім раёне

Лепшы ляснічы Беларусі жыве ў Астравецкім раёне

Лепшым ляснічым Беларусі па выніках  года стаў Аляксандр Гайса.

У лясной гаспадарцы Аляксандр Міхайлавіч працуе амаль 30 гадоў, з якіх больш за 20 узначальвае Астравецкае лясніцтва, піша "Астравецкая праўда". Партрэт ляснічага заносіўся на раённую Дошку гонару Астравецкага раёна і Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Дзякуючы намаганням Аляксандра Гайсы члены школьных лясніцтваў актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях і мерапрыемствах – такіх як «Тыдзень лесу», «Квітней, мой лес», а само лясніцтва стабільна выконвае ўсе вытворчыя заданні і планы.

Нагадаем: у конкурсе прафесійнага майстэрства ляснічых штогод удзельнічаюць работнікі ўсіх лесагаспадарчых устаноў краіны. Пры вызначэнні пераможцы спецыяльная камісія ўлічвала прафесійныя якасці кандыдатаў, выкананне лясніцтвам лесагаспадарчай дзейнасці, развіццё паляўнічага і экалагічнага турызма і іншыя.

Аляксандр Міхайлавіч абышоў усіх калег з вобласці і рэспублікі і стаў «Лепшым ляснічым года».

Редакция газеты «Гродненская правда»