Міністр замежных спраў адпачываў у беларускім санаторыі

Популярныеновости
Яму спадабалася там усё: якасць працэдур, харчаванне, абслугоўваючы персанал. Таму ў гэты санаторый, зазначыў міністр, прыязджаюць адпачываць і падлячыцца з многіх замежных краін, іх налічваецца цяпер ужо з паўсотні. Многія тут знаходзяцца не першы раз.
І хоць Уладзімір Макей не назваў, у якім канкрэтна беларускім санаторыі ён быў, але дасведчаныя наведвальнікі сацыяльных сетак напісалі, што адпачываў міністр замежных спраў у адным з санаторыяў на Дзятлаўшчыне.