На набыццё медабсталявання і сродкі аховы. Гродзенскія медыкі атрымалі дапамогу ад аблспажыўтаварыства

На набыццё медабсталявання і сродкі аховы. Гродзенскія медыкі атрымалі дапамогу ад аблспажыўтаварыства

У гэтыя дні многія прадпрыемствы і арганізацыі імкнуцца падтрымаць медыкаў рэгіёна. Спонсарскую дапамогу для некалькіх устаноў аховы здароўя аказала Гродзенскае аблспажыўтаварыства. Пералічаныя грошы прызначаны для набыцця медыцынскага абсталявання і сродкаў індывідуальнай аховы. Дапамогу атрымалі абласная інфекцыйная клінічная бальніца і гарадская клінічная бальніца №4.

–  Медыкі сёння знаходзяцца на перадавой, таму вельмі важна стварыць камфортныя ўмовы для іх працы і забяспечыць іх усім неабходным. Мы вырашылі аказаць спонсарскую дапамогу ў першую чаргу на набыццё медабсталявання і сродкаў індывідуальнай аховы. Спадзяемся, што такая падтрымка дапаможа ў лячэнні хворых, – кажа старшыня праўлення Гродзенскага аблспажыўтаварыства Аляксандр Бубенчык.

Актыўна дапамагаюць медыкам прадстаўнікі прыватнага бізнесу, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Адпаведныя прадпрыемства наладзілі выпуск масак і другіх сродкаў індывідуальнай аховы для медыцынскага персанала так і для насельніцтва. Дарэчы, сярод жыхароў рэгіёна немала неабыякавых людей: хтосьці дапамагае медыкам прадуктамі харчавання, абедамі, хтосьці пералічае сродкі на рахункі ўстаноў аховы здароўя.

На мінулым тыдні да марафону далучыліся гродзенскія кафэ і піцэрыі, абласная прафсаюзная арганізацыя і моладзь Гродзеншчыны, а таксама шматлікія прыватныя кампаніі і дзяржпрадпрыемствы. Яны перадалі медыкам комплексныя абеды, медыцынскія камбінезоны, шматразовыя сродкі індывідуальнай аховы і працягваюць сваю дапамогу.

Редакция газеты «Гродненская правда»