Накануне Вербного воскресенья посмотрели, как готовятся к празднику на подворье женского Свято-Елисаветинского монастыря

Накануне Вербного воскресенья посмотрели, как готовятся к празднику на подворье женского Свято-Елисаветинского монастыря

За 20 кiламетраў ад Мiнска на дзевяцi гектарах зямлi размясцiўся жаночы падворак жаночага Свята-Елiсавецiнскага манастыра.

Тут знайшлi прытулак тыя, хто трапiў у складаную сiтуацыю, — сёння гэта каля 40 жанчын. Агарод, жывёлы — заўсёды ёсць над чым працаваць. У гаспадарчым дворыку ёсць чылiйскiя вавёркi, папугаi, трусы, козы, куры, сабакi, кошкi. Займаюцца насельнiцы i сезоннай працай. Адзiн з яе вiдаў — упрыгожванне букетаў з вярбы. Напярэдаднi свята «Р» паназiрала за працэсам.

2.jpg
Ахапкi вярбы

У зале аднаго з дамоў на падворку стаiць некалькi вялiкiх кардонных каробак. З iх выглядваюць упрыгожаныя галiнкi вярбы, якiя нарыхтоўваюць у мужчынскiм падворку ў вёсцы Лысая гара. Зараз iдзе апошняя падрыхтоўка да свята: асноўную частку гатовых букетаў ужо адвезлi ў манастыр.

— Прыступаем да ўпрыгожвання зага­дзя, звычайна з пачаткам Вялiкага посту. Зразаем нават тыя галiнкi, якiя яшчэ не распусцiлiся. Ставiм у ваду ў цёплым памяшканнi. Там вярба паволi пачынае квiтнець. Потым дастаём, звязваем i ставiм у халаднаватае памяшканне, каб захавалася, — пералiчвае этапы працы манашка Варвара (Атрасевiч). — Раней у манастыры пучкi вярбы прысыпалi снегам. А блiжэй да Вербнай нядзелi, калi снег раста­ваў, дастава­лi i ўпрыгожвалi.

3.jpg

Пачыналi з невялiкай колькасцi. З часам цiкавасць вернiкаў узрасла, i манашкi сталi нарыхтоўваць больш. На сёлетняе свята — каля 50 000 букетаў.
Жывы сiмвал свята

— Няважна, з якой вярбой чалавек прый­дзе ў храм. Гэта могуць быць маладыя галiнкi з пупышкамi або «коцiкамi», якiя распусцiлiся, упрыгажэннi выкарыстоўваюць розныя, — заўважае манашка Варвара. — Мы звычайна закупляем яркiя кветкi, стужачкi, ягады, штучную траву для дэкору. А сёлета зiмой самастойна пашылi ўпрыгажэннi з тканiны i стужачак.

4.jpg

Манашка Варвара заўважае некаторыя дзiўныя ўласцiвасцi працы з вярбой:

— На падворак прыходзяць i тыя жанчыны, якiя па стане здароўя не могуць займацца актыўнай фiзiчнай працай. А ўпрыгожванне вярбы асаблiвых на­маганняў не патрабуе. Часта заўважаю, як чалавек, нават заўзя­ты гультай, мяняецца пад­час працы. Забывае пра тры­вогi i хваробы.

На падворку некаторы час жыла насельнiца, якая каля 20 гадоў хварэе на анарэксiю i дзесяць з iх правяла сярод сясцёр. У канцы мiнулага года ёй паставiлi дыягназ цыроз печанi, павезлi ў бальнiцу. Адтуль — дадому. Сёстры яе наведвалi, заўважалi роспач хворай. Каб супакоіць, падказалi iдэю для ўпрыгожвання вярбы — як сшываць стужачкi, кавалачкi тканiны ў выглядзе кветак i птушак. Праца дапамагла жанчыне акрыяць. Роспач адступiла.

6.jpg

Вербную нядзелю трэба сустракаць з жывой вярбой. Гэта дрэва першым распускаецца пасля зiмы, тым самым сiмвалiзуе хуткае адраджэнне жыцця. А вось вядомая традыцыя бiць асветленым букетам па плячах родных i прыгаворваць: «Не я б'ю, вярба б'е, здароўе дае», — народны звычай.

— Не кожны даходзiць да храма, але ўсе ведаюць, што прынесцi галiнку вярбы ў дом — гэта добра, — адзначае манашка Варвара. — Калi я была маленькай, жанчыны ў вёсцы ўпершыню за вясну выводзiлi жывёл на пашу з галiнкай вярбы ў руках. Лiчылася, што гэта дапаможа трымаць статак у спакоi.

8.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»