Нам даверана памяць. У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча адбылося адкрыццё экспазіцыі “Без тэрміну даўнасці”
Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў год 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча адбылося адкрыццё экспазіцыі “Без тэрміну даўнасці”, якая была створана ў рамках аднайменнага праекта – лаўрэата конкурсу на прысуджэнне грантаў РГА “Белая Русь” “Вопыт лепшых “Белай Русі” – здабытак грамадства”. Адметна, што па выніках конкурсу фінансаванне атрымалі толькі 10 з больш чым ста заявак, у іх ліку і праект трэцяй школы.



Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, сілавых структур, палітычных партый, грамадскіх арганізацый, прафсаюза, педагогі і навучэнцы, дзятлаўчане нераўнадушныя да гісторыі роднага краю.





Матэрыялы выставы – плён пошукава-даследчай дзейнасці школьнікаў і іх педагогаў па вывучэнні генацыду беларускага народа на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

– Праект “Без тэрміну даўнасці” – гісторыя, якую нельга перапісаць, гэта не проста даніна мінуламу, а наша адказнасць перад наступнымі пакаленнямі, якія павінны ведаць аб зладзействах нацысцкіх злачынцаў, каб не дапусціць паўтарэння, – адзначыў дырэктар школы Іван Кібінь.


– У Беларусі прадаўжаецца расследаванне справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, узбуджанай у 2021 годзе, адкрываюцца ўсё новыя факты, – расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. – Ужо ўстаноўлена, што на тэрыторыі БССР у гады акупацыі было знішчана не менш за 12 868 населеных пунктаў, на Дзятлаўшчыне пацярпелі 23 вёскі.

Карыстаючыся ўрачыстай нагодай, юбілейныя медалі “80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” некаторым удзельнікам сустрэчы ўручыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. Іх атрымалі старшыня райвыканкама Уладзімір Садоўскі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, палкоўнік у адстаўцы Валянцін Абухаў, старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Алег Драгунскі, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, настаўнік Казлоўшчынскай сярэдняй школы Вячаслаў Буяк.






На памяць аб адкрыцці выставы вучні ўручылі гасцям сувеніры.
Перарэзаная сімвалічная чырвоная стужка на уваходзе да экспазіцыі ў якасці артэфакта была перададзена кіраўніку музея Валянціне Белашэвіч, а прысутных запрасілі на экскурсію з элементамі інтэрактыву.








Урачыстасць завяршылася сімвалічнай песняй “Беларусь памятае”.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
