Пад дыктоўку сапраўдных настаўнікаў, але без адзнак. У Міжнародны дзень роднай мовы студэнты, педагогі, дзяржслужачыя пісалі беларускамоўны дыктант

Пад дыктоўку сапраўдных настаўнікаў, але без адзнак. У Міжнародны дзень роднай мовы студэнты, педагогі, дзяржслужачыя пісалі беларускамоўны дыктант

Ідэю беларускамоўнага “флэшмоба” падтрымалі і ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Здаць своеасаблівы “экзамен” на веданне роднай мовы сюды прыйшлі слухачы павышэння кваліфікацыі і супрацоўнікі інстытута, члены прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, а таксама ўсе жадаючыя жыхары горада.

IMG_0260.jpg

IMG_0302.jpg
– У гісторыі ёсць шмат прыкладаў, калі пісьменнікі і паэты складалі прозу і вершы на розных мовах, але самае моцнае псіхалагічнае удзеянне і прызнанне ў свеце мелі менавіта творы на роднай мове, – сказала рэктар інстытута Святлана Сяргейка. – Мы праводзім семінары, вебінары, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы па ўдасканаленню беларускай мовы для настаўнікаў, маем у гэтай галіне добрыя напрацоўкі. У гэтым годзе па загаду міністра адукацыі наш інстытут стаў адзіным у краіне, дзе рыхтуюцца настаўнікі, каб фарміраваць нацыянальную самасвядомасць вучняў, бо кожны з дзяцінства павінен усвядоміць: я – беларус і мая родная мова самая прыгожая і мілагучная.

IMG_0273.jpgIMG_0288.jpg

Каля тысячы студэнтаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверітэта імя Янкі Купалы адначасова ва ўсіх карпусах аб’яднала свая – купалаўская – дыктоўка. Аўтарам тэксту з назвай «Пад імем Купалы», прысвечанага гісторыі і сучаснаму стану Купалаўскага ўніверсітэта, стаў адзін з супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі. У гэтым годзе да дыктоўкі далучыліся чатыры каледжы ўніверсітэта, а таксама Цэнтр беларускай мовы і культуры ў МДУ імя Ламаносава ў Маскве, створаны сумесна з купалаўскай ВНУ.

18277_7.jpgIMG_4199-34469b9f94.jpg

Адразу пасля абласнога дыктанта ўсе яго ўдзельнікі незалежна ад месца напісання мелі магчымасць самастойна праверыць свой тэкст і зрабіць асабістыя высновы, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай, а “выдатнікі” атрымалі сімвалічныя падарункі ў нацыянальным каларыце.  

IMG_4336-9ec3bb5c36.jpgIMG_4257-eab4fcc48c.jpg

Редакция газеты «Гродненская правда»