Пахаванне часоў Першай сусветнай вайны выявілі ў Дзятлаўскім раёне

Выявіў пахаванне стараста вёскі Станіслаў Сас. Яшчэ пры нашай апошняй сустрэчы Станіслаў Паўлавіч расказаў, што знайшоў пахаванне, і паведаміў пра гэта ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна, дзе быў складзены інфармацыйны ліст і накіраваны ва ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл, чакае прадстаўнікоў 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна для правядзення раскопак.

Прадстаўнікі пошукавага батальёна прыехалі ў Зарой 27 чэрвеня. Стараста вёскі правёў іх да месца пахавання. Праз некалькі дзён прыехалі і мы разам з вядучым спецыялістам ваенкамата Валянцінам Абухавым паглядзець на работы, пагутарыць са спецыялістамі аб папярэдніх выніках раскопак.

IMG_2759.jpg

Пасярод поля бачым узгорак, паросшы кустоўем і дрэвамі, сярод кустоў – старадаўняя каменная лесвіца і невысокая агароджа, паднімаемся наверх. Унутры пляцоўка, прадстаўнікі пошукавага батальёна вядуць раскопкі – разгар працы. Павіталіся, пазнаёміліся, пытаемся, што за пахаванне.

IMG_2748.jpgIMG_2709.jpg

Мы знайшлі астанкі людзей, гузікі і падэшвы абутку. Усе прыкметы паказваюць на воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай вайны. Пахаваныя – нямецкія салдаты, – інфармуе старшы інструктар спецыялізаванага пошукавага ўзвода Дзмітрый Каралёў.Пасля заканчэння работ астанкі мы забярэм, хутчэй за ўсё яны будуць перапахаваны на зборных нямецкіх вайсковых могілках у Бярозе.

IMG_2715.jpgIMG_2728.jpgIMG_2732.jpg

Пасляслоўе


Другі пошукавы ўзвод 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна завяршыў работы 6 ліпеня. Па заключнай інфармацыі ў пахаванні выяўлены астанкі 29 нямецкіх салдат Першай сусветнай вайны.

На жаль, адкуль каменныя прыступкі і агароджа, а таксама гісторыю нямецкага пахавання, ніхто з мясцовых жыхароў не ведае, усё ж такі з часоў Першай сусветнай вайны прайшло больш за сто гадоў.

IMG_2738.jpgIMG_2741.jpgIMG_2745.jpg