Гродненщина празднует День знаний

Лидский район

Намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, якая прайшла ў СШ №11 горада Ліды.

46daf0c2330f882755ce94e8386ee9cf.jpg

Першы званок, які сёння прагучаў у СШ №11, паклікаў за парты 443 вучня, з іх 55 першакласнікаў. 21 адзіннацацікласнік у апошні раз у якасці вучняў сустракае першае верасня ў сценах роднай школы. У 1981 годзе яе выпускніком стаў і Валерый Міцкевіч. Аб гэтым часе Валерый Вацлававіч нагадаў падчас віншавальнага выступлення на ўрачыстай лінейцы.

Словамі цяжка перадаць эмоцыі, калі пасля многіх гадоў вяртаешся ў сваю школу, – сказаў пазней у гутрацы з лідскімі журналістамі Валерый Міцкевіч. – Школа нямоцна змянілася за гэтыя гады, але многае ў ёй зроблена.

515163b3df8e69aedbe0f36bd7d7a22a.jpg

Таксама Валерый Міцкевіч гаварыў пра важнасць ведаў, якія павінны накоплівацца ў школьныя гады, што дапаможа ў будучым стаць адукаваным чалавекам. З нагоды Дня ведаў Валерый Вацлававіч пажадаў вучням як мага актыўней выкарыстоўваць магчымасць іх атрымліваць, а настаўнікам – цярпення і творчасці, падкрэсліўшы, што прафессія педагога вельмі няпростая.

Да Дня ведаў першакласнікам ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў уручаны падарунак – кніга “Беларусь – наша Радзіма”.

5c08675e4cd8063f91502a4569a51874.JPG
6ce4f797cb417254629ca9983cd7c15d.jpg

Пасля таго, як прагучаў першы званок у новым навучальным годзе, школьнікі і настаўнікі накіраваліся ў класы, а ў гасцей навучальнай установы была магчымасць наведаць школьны музей. Девяцікласснікі Марыя Юхневіч і Яна Вайтовіч апавядалі пра гісторыю роднай для Валерыя Міцкевіча і многіх іншых лідчан школу. Так, было нагадана, што школа адчыніла свае дзверы ў 1962 годзе, і яе першым дырэктарам стала Надзея Іванаўна Папова, імя якой вядома кожнаму лідчаніну. У школе вучылася многа вядомых людзей, і сёння ў ёй падаўжаюцца добрыя традыцыі – тут вучні не толькі атрымліваюць веды, але і займаюцца спортам, дасягаюць поспехаў на культурным алімпе, актыўна ўдзельнічаюць у валанцёрскім руху. Аб усім гэтым расказвае фільм “Школьныя навіны”, створаны вучнямі з кіраўніком музея, настаўніцай гісторыі Людмілай Ашмяна. Дарэчы, музей, прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам, пачынаўся з трох экспанатаў у 2014 годзе, а сёння іх тут больш двух соцен, і збор іх працягваецца.

76438b5b9fd0eee08c04a20d79cef21f.jpg

Падчас наведвання школы Валерый Міцкевіч узгадваў сваіх аднакласнікаў, з якімі засталіся цёплыя адносіны і па сённяшні дзень, раіў школьнікам вызначацца з выбарам прафесіі і не змяняць сваёй мары.

На памяць аб сустрэчы дырэктар СШ №11 Ганна Хвайніцкая уручыла Валерыю Міцкевічу сувенір, зроблены вучнямі школы, – фотааальбом, прысвечаны 50-годдзю СШ №11.

Намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на развітанне яшчэ раз нагадаў, што Ліду лічыць прыгожым горадам, у якім жывуць шчырыя, добрыя людзі, і заўсёды з вялікім задавальненнем наведвае сваю малую радзіму.

0c3560ea1b1244a043dece0707b410df.JPG

Дятловский район

Званок на ўрок у Дзень ведаў упершыню прагучаў у новым корпусе Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

IMG_7074.jpg

За будаўнічымі метамарфозамі былога будынка Казлоўшчынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя назіралі жыхары гарадскога пасёлка на працягу лета, а дзеці ў сваю чаргу чакалі магчымасці пераступіць парог новай школы.

IMG_7076.jpg
IMG_7089.jpg
IMG_7082.jpg

Новая сучасная школа ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына стане сапраўдным сацыякультурным цэнтрам, і сімвалічна, што адкрыццё новага будынка адбылося ў Год малой радзімы.

IMG_7088.jpg

Права падняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадаставілі Максіму Мазалю і Алене Каўрыга, прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў
 
З прывітальным словам выступіў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён адзначыў, што менавіта школа была, ёсць і будзе тым мастком, які злучае сённяшняе жыццё з будучым. Таксама Аляксандр Міхайлавіч павіншаваў настаўнікаў і вучняў з «наваселлем», выказаў падзяку ўсім, хто паспрыяў адкрыццю новага корпуса школы:

— Падзяку хочацца выказаць Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту і асабліва старшыні, Уладзіміру Краўцову, за аказанае садзейнічанне і дапамогу. Дзякуючы сумесным намаганням абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, будаўнічых арганізацый, педагогаў, бацькоў, Казлоўшчынская сярэдняя школа адпавядае самым сучасным патрабаванням арганізацыі адукацыйнага працэсу.

IMG_7093.jpg

Ад раённага выканаўчага камітэта і аддзела адукацыі Аляксандр Дубовік перадаў школе падарункавы сертыфікат на 2000 рублёў.

IMG_7100.jpg

Павіншаваць землякоў з Днём ведаў і адкрыццём новай школы на сваю малую радзіму прыехаў  памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка. Калісьці ён быў вучнем Казлоўшчынскай сярэдняй школы, а ў былым будынку Казлоўшчынскага ліцэя, які стаў часткай школы, працаваў яго бацька.

— Я многіх тут ведаю, і вялікі дзякуй педагогам, якія доўгія гады выхоўвалі нас. Я вельмі рады, што ў гэтым годзе дзеці прыйшлі ў новую школу. Упэўнены, што наш пасёлак будзе развівацца, тут будзе працягвацца жыццё, — сказаў Юрый Шулейка. Дзякуючы яму, у адным з класаў школы з’явіцца мультымедыйная сістэма для навучання дзяцей.

IMG_7103.jpg
IMG_7111.jpg

Дырэктар Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ігар Данільчык звярнуўся з падзякай да ўсіх, хто дапамагаў рэалізаваць будаўнічы праект і падрыхтаваць школу да новага навучальнага года.

IMG_7113.jpg
IMG_7125.jpg
IMG_7129.jpg
IMG_7131.jpg
IMG_7137.jpg

Таксама з віншаваннямі выступіў Вадзім Бялятка, старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама і старшыня бацькоўскага камітэта школы. Ён адзначыў, што сёлета споўнілася 60 гадоў, як Казлоўшчына набыла статус гарадскога пасёлка. Адкрыццё новай школы — гэта яшчэ адна важная падзея, нават гістарычны момант.

Ад камерцыйнай структуры гарадскога пасёлка Казлоўшчына слова ўзяў Дзмітрый Томчык і прапанаваў фіксаваць школьную гісторыю новым фотаапаратам, які перадаў у якасці падарунка.

Падрымаў віншаванні ўсіх выступоўцаў старшыня КСУП «Войневічы» Сяргей Францішчык. Ад работнікаў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Войневічы» ён падарыў школе лазерны каляровы прынтар.

IMG_7138.jpg
IMG_7139.jpg
IMG_7143.jpg

У Дзень ведаў у дзяўчынак і хлопчыкаў асаблівы настрой, але самым запамінальным і хвалюючым гэты дзень будзе для маленькіх вучняў — першакласнікаў. З 1-га верасня яны пачалі сваё займальнае падарожжа ў свет ведаў.

Штогод усе першакласнікі нашай краіны атрымліваюць падарункі — кнігі  «Беларусь — наша Радзіма». Гэтыя кнігі ўрычылі маленькім школьнікам 11-класнікі, якім засталося зусім няшмат часу да развітання са школай.

IMG_7154.jpg
IMG_7163.jpg

Ад старшыні райвыканкама дырэктар Казлоўшчынскай школы  атрымаў вялікі ключ — сімвал новых адкрыццяў, а самым урычыстым і доўгачаканым момантам свята стала перарэзванне чырвонай стужкі.

IMG_7173.jpg
IMG_7174.jpg
IMG_7176.jpg
IMG_7179.jpg

Цяпер за новыя парты Казлоўшчынскай школы будуць садзіцца каля 250 вучняў.

IMG_7181.jpg
IMG_7195.jpg

Для правядзення капітальнага рамонту з розных крыніц было выдзелена нямала грашовых сродкаў. Адрамантаваны дах, харчблок, набыта новае кухоннае абсталяванне, камп’ютарная тэхніка, праведзена замена вокнаў. У светлых і прасторных вучэбных кабінетах устаноўлена новая школьная мэбля.

IMG_7224.jpg
IMG_7234.jpg
IMG_7236.jpg
IMG_7242.jpg
IMG_7298.jpg

***
Волковысский район

Председатель Комитета государственного контроля Гродненской области Анатолий Дорожко в День знаний побывал на торжественной линейке в Верейковской СШ.

В Год малой родины руководитель контрольного ведомства региона посетил свою родную школу, которую окончил в 1985 году. Он поздравил с праздником начала учебного года школьников, педагогов и родителей, вручив школе подарок.

denznaniy42 (7).jpg

— Действительно, 33 года назад мы тоже покидали стены нашей любимой Верейковской школы, которая очень многое нам дала. Она нас сплотила, научила жизни, подготовила к тем испытаниям и трудностям, которые, безусловно, бывают у каждого в жизни. Но самое главное — она сделала нас хорошими людьми. Теми, кто любит свой край, свою малую и большую Родину. Мне очень приятно сегодня видеть тех, кто в свое время очень многое вложил в меня лично, в моих друзей, в тех, с кем мы учились в этих стенах. Вспоминаются многие преподаватели, которые не жалея своих сил, своего времени, делали из нас людей с большой буквы, настоящих граждан нашей республики. И сегодня государство продолжает вкладывать в образование, в развитие наших школ и дошкольных учреждений все возможные средства. Мне приятно видеть сегодня, что наша школа вроде бы и та же, что была, и в то же время это совершенно новое учреждение образования — красивое, достойное, в котором созданы замечательные условия для того, чтобы школьники получили самые лучшие знания и могли в дальнейшем их реализовать на благо нашей любимой Беларуси, — отметил Анатолий Дорожко.

denznaniy42 (6).jpg

Впервые советы нового учебного года дала ребятам директор школы Ольга Шабат, со словами напутствия на хорошую учебу выступили и другие почетные гости: начальник сектора общего среднего и дошкольного образования управления образования райисполкома Светлана Бычек, начальник ПАСП-12 Волковысского РОЧС Александр Никольский и директор РСКУП «Волковысское» Сергей Чарковский, который поблагодарил учеников за помощь хозяйству в летнее время и вручил школе сертификат на приобретение нового спортинвентаря.

denznaniy42 (4).jpg
denznaniy42 (9).jpg
denznaniy42 (8).jpg
denznaniy42 (11).jpg

Особым вниманием на торжественной линейке по традиции пользовались первоклассники и будущие выпускники. А почетное право поднять и опустить Государственный Флаг в начале и конце мероприятия было предоставлено лучшим ученикам школы. О своих эмоциях говорили родители, самые юные и самые старшие школьники, учителя. И, конечно же, было много цветов для любимых преподавателей и почетных гостей.

denznaniy42 (3).jpg
denznaniy42 (1).jpg
denznaniy42 (18).jpg

Берестовицкий район

IMG_0266.jpg
IMG_0317.jpg
IMG_0335.jpg
IMG_0303.jpg 
IMG_0291.jpg
 
***
Вороновский район

1C9A1563.jpg
1C9A1603 (1).jpg
1C9A1582.jpg
1C9A1646.jpg
1C9A1711.jpg

***
Волковысский район

denznaniy42 (7).jpg
denznaniy09.jpg
denznaniy38.jpg
denznaniy42 (12).jpg
denznaniy03.jpg

***
Гродненский район

lineika-lucki 3.jpg
lineika-lucki 7.jpg
lineika-lucki 17.jpg
lineika-lucki 10.jpg
lineika-lucki 19.jpg


***
Зельвенский район

23.jpg
26.jpg
21.jpg
IMG_5552.jpg
IMG_9216.jpg

***
Ивьевский район

122_1984.JPG
122_1975.JPG
122_1922.JPG
122_1920.JPG
122_2169.JPG

***
Кореличский район

IMG_9033.jpg
IMG_8995.jpg
кореличи_воронча_таможенный-комитет_юрий-сенько_1-сентября_кинологи-2.jpg

***
Лидский район

3cab872e5b277f35d2745de68251dabe.jpg
6ce4f797cb417254629ca9983cd7c15d.jpg
0W1A4983.JPG
e774591a3fd88a34d9ec86692e02aeb4.jpg

***
Мостовский район

IMG_2126.JPG
1535796284.jpg
IMG_2494.JPG
IMG_2655.JPG
IMG_2788.JPG

***
Новогрудский район

IMG_5762_novyy-razmer.jpg
IMG_3925.jpg
IMG_4642.jpg
IMG_4194.jpg

***
Островецкий район

IMG_7380.JPG
IMG_7416.JPG
IMG_7471.jpg
IMG_7392.JPG
IMG_7504.jpg

***
Ошмянский район

IMG_1579.jpg
IMG_1556.jpg
IMG_1598.jpg
WP_20180901_09_23_34_Pro.jpg
IMG_1538.jpg

***
Сморгонский район

736fc45e5cfa4373280ced5e14d6f7a5.jpg
4ee126fc825656e952add8ca59501d0f.jpg
d01d9fd8d0210c50f57ea281f7694005.jpg
fb51c2c318b8ef6f690f8628c0c206dd.jpg

***
Слонимский район

IMG_3829.jpg
IMG_2765.jpg
IMG_3779.jpg
IMG_2796.jpg

***
Свислочский район

1535791836_image-10.jpg
1535793463_image-1.jpg
1535793472_image-6.jpg
1535793484_image-12.jpg

***
Щучинский район

img_5673_0.jpg
img_5738.jpg
img_5918.jpg
img_5900.jpg
img_5930.jpg
img_6274.jpg

Редакция газеты «Гродненская правда»