Рэспубліканская патрыятычная акцыя “Памяць сэрца” стартавала на Дзятлаўшчыне (+відэа)

Рэспубліканская патрыятычная акцыя “Памяць сэрца” стартавала на Дзятлаўшчыне (+відэа)

Рэспубліканскі патрыятычны праект “Памяць сэрца” стартаваў на Дзятлаўшчыне 13 снежня, распавядае diatlovonews.by.

Лейтматыў акцыі – захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне.

 
123.jpg124.jpg125.jpg

Па маршруце Дзятлава – вёска Коцькі, дзе ў трох брацкіх магілах захаронены амаль 8 тысяч расстраляных 13 снежня 1942 года яўрэяў – гарадскі пасёлак Наваельня (пахаваны савецкія салдаты, якія загінулі на палях Вялікай Айчыннай вайны) – вёска Курпешы (у брацкай магіле якой пахавана 2800 яўрэяў) стартаваў аўтапрабег. Каля абеліска, усталяванага ў лясным масіве непадалёку ад вёскі Курпешы, адбудзецца мітынг-рэквіем. Тут моладзь ускладзе кветкі да абеліска і запаліць з лампад кампазіцыю “Памяць сэрца”. У акцыі прымае актыўны ўдзел працоўная моладзь Дзятлаўшчыны і прадстаўнікі старэйшага пакалення.

126.jpg127.jpg

Мерапрыемствы праекта “Памяць сэрца” пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 13 па 24 снежня.

129.jpg131.jpg134.jpg

– У памятных месцах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, маладыя людзі арганізуюць мітынгі-рэквіемы з ускладаннем кветак і запальваннем лампад памяці ў форме назвы новага патрыятычнага праекта. Тэматыцы захавання гістарычнай памяці будуць прысвечаны і дыялогі пакаленняў. Падчас працы гэтых камунікацыйных пляцовак плануецца абмеркаваць пытанні патрыятычнага выхавання моладзі, – адзначыла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Юлія Зінкевіч.




Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»