Шлях даўжынёю ў 190 гадоў. Урачысты канцэрт з нагоды юбілею абласной бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага сабраў гасцей з розных куткоў Беларусі

Шлях даўжынёю ў 190 гадоў. Урачысты канцэрт з нагоды юбілею абласной бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага сабраў гасцей з розных куткоў Беларусі

Урачысты канцэрт, прысвечаны 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, адбыўся сёння ў сценах драмтэатра.

Менавіта 17 верасня 1830 года было прынята рашэнне аб адкрыцці публічнай бібліятэкі ў Гродне. Сёння абласная бібліятэка – сапраўдны інфармацыйны цэнтр, дзейнасць якога накіравана на развіццё духоўнасцінасельніцтва, павышэнне яго культурнага і адукацыйнага ўзроўню. Для многіх пакаленняў бібліятэка стала не толькі грунтоўным сховішчам інфармацыі, але і свайго роду другім універсітэтам.

DPP_48914.JPG

Павіншаваць калектыў і кіраўніцтва абласной бібліятэкі ў зале сабраліся шматлікія госці, многія прыехалі з іншых рэгіёнаў.

Попов.JPG
– 190 год – вельмі паважаная дата. Сёння гэты кніжны храм выконвае важную сацыяльную функцыю: з аднаго боку,бібліятэка з’яўляецца  захавальніцай духоўнай спадчыны беларускага народа, з другога – садзейнічае павышэнню ўзроўня адукацыі, культуры, развіццю навукі, прафесійнаму развіццю жыхароў вобласці, – адзначыў падчас віншавальнага выступлення кіраўнік спраў аблвыканкама Ігар Папоў. – Дзякуючы дружнаму і ініцыятыўнаму калектыву ў бібліятэцы штогод праводзіцца маса конкурсаў і мерапрыестваў, рэалізуюцца шматлікія праекты. Усе гродзенцы і турысты, якія прыязджаюць у наш горад, ведаюць і з задавальненнем наведваюць мемарыяльную комнату Элізы Ажэшкі ў аддзеле замежнай літаратуры. За ўсім гэтым стаіць вялікая штодзённая праца. Хачу пажадаць калектыву ў главе з дырэктарам Лідзіяй Мальцавай творчых поспехаў, натхнення, цудоўнага настрою і новых цікавых ідэй.

DPP_48920.JPG

Батян.JPG
Да шчырых віншаванняў далучыўся галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Бацян. Ён адзначыў, што бібліятэка выконвае функцыю надзейнага партнёра і для мясцовай ўлады, і для звычайных чытачоў як паўнавартасны ўдзельнік дыялогу, які будуецца з мэтай паляпшэння інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва. Падкрэсліў і тое, што дасягнутыябібліятэкай поспехі існуюць дзякуючы яе дырэктару і тым традыцыям, якія склаліся ў калектыве.

DPP_48923.JPG

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Ігар Булаўка ў сваім выступленні звярнуў увагу, што святкаванне такога значнаю юбілею бібліятэкі сімвалічна адзначаецца напярэдадні Дня горада і Дня ўтварэння вобласці.Ён пажадаў супрацоўнікам галоўнай кніжніцы Прынёмання творчых поспехаў і ўдзячных чытачоў, а таксама ўручыў калектыву бібліятэкі сертыфікат на кнігі ў колькасці 125 экзэмпляраў.

DPP_48918.JPG

Словы віншаванняў з нагоды святкавання 190-гадовага юбілеюсупрацоўнікам бібліятэкі ад імя абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі накіравала старшыня арганізацыі Людміла Кебіч:

– Наша бібліятэка з’яўляецца не толькі універсальным сучасным кнігасховішчам, але і яркім, эфектыўным ачагом культуры, цэнтрам узаемадзеяння грамадскай і навуковай думкі, зручнай пляцоўкай для грамадзянскага дыялогу, калыскай багатых нацыянальных традыцый, адукацыі і асветы. У сценах галоўнай бібліятэкі вобласці пісьменнікі Прынёмання  заўсёды жаданыя госці. І гэта ўсвядомленая неабходнасць, трывалая даўняя традыцыя і вялікі гонар. Сардэчна віншуем калектыў установы са 190-годдзем бібліятэкі, жадаем здароўя, шчасця, дасягнення новых мэтаў на шляху ўзбагачэння духоўнай спадчыны Беларусі і новых вышынь у справе пабудовы гарманічнага і прагрэсіўнага соцыўма.

DPP_48915.JPGDPP_48916.JPG

Шматлікія віншаванні калектыву бібліятэкі на чале з дырэктарам Лідзіяй Мальцавай накіравалі і іншыя паважаныя госці свята. Сярод іх начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзяніс Малевіч, начальнік ўпраўлення прававой інфарматызацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Гардзіян, начальнік аддзела культуры гарвыканкама Дзяніс Чарняк і многія іншыя госці, у тым ліку прадстаўнікі ўстаноў, якія ў цесным супрацоніцтве з абласной бібліятэкай з’яўляюцца сапраўднымі рэалізатарамі шматлікіх праектаў.

DPP_48930.JPGDPP_48935.JPG

Вось ужо больш за 20 гадоў нязменным дырэктарам бібліятэкі з’яўляецца Лідзія Мальцава. Яе ўнёсак у развіццё бібліятэчнай справы горада і вобласці пераацаніць складана. Гэта заўважылі многія з прысутных на ўрачыстай вечарыне. Сама ж Лідзія Васільеўна ўпэўнена: ёй пашанцавала ўзначальваць таленавіты калектыў, разам з якім плануе рухацца толькі наперад.

Мальцева.JPG
– Хачу падзякаваць усім прысутным за такія высокія ўзнагароды і каштоўныя падарункі нашай блібліятэцы, за высокую адзнаку маёй працы і працы калектыва. Напрацягу амаль двухсот гадоў бібліятэка захоўвае традыцыі, якія заклалі нашы ветэраны, і я кажу ім шчыры дзякуй і аддаю нізкі паклон. Разам з калектывам мы здзейснілі нямала добрых спраў і цікавых праектаў, і вялікая доля заслугі ў гэтым нашага добрага падмурку, які забяспечаны абласным выканаўчым камітэтам і абласным упраўленнем культуры. Яны заўсёды з пашанай ставяцца да бібліятэчнай справы вобласці. Мы ўдзячны ім за ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, за забеспячэнне выдатнымі фондамі, за тое, што садзейнічаюць творчаму ўздыму калектыву бібліятэкі. Дзякуй усім, хто сёння прыехаў да нас з розныхкуткоў нашай прыгожай краіны і раздзяліў радасць святкавання такой значнай падзеі.

Хачу падзякаваць калектыву бібліятэкі. Сёння, мне здаецца, нам усё па плячы. Мы смела ўкараняем новыя формы работы, рэалізуем шматлікія інавацыйныя праекты і праграмы і так будзе заўсёды. Хачу заверыць усіх тут прысутных – калектыў галоўнай бібліятэкі Гродзенскай вобласці будзе і надалей з гонарам несці высокае званне лаурэата спецыяльнай Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

DPP_48933.JPG

Не абыйшлося на вечарыне і без прыемных сюрпрызаў – супрацоўнікі бібліятэкі, акрамя віншаванняў і слоў удзячнасці, атрымалі шматлікія ўзнагароды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абласнога выканаўчага камітэта, Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, упраўлення культуры аблвыканкама, ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама і многія іншыя.

DPP_48939.JPGDPP_48938.JPG DPP_48917.JPG

Святочную атмасферу на вечарыне дапаўнялі яркія вакальныя і танцавальныя нумары артыстаў драматычнага тэатра, абласной філармоніі, гарадскога цэнтра культуры, каледжа мастацтваў.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»